Рак желудка: факторы риска и профилактика

Здравоохранение

Рак страўніка – злаякасная пухліна, якая развіваецца са слізістай абалонкі органа. Часцей за ўсё ўзнікае ў людзей ва ўзросце 50-70 гадоў. Ва Ушацкім раёне за дзевяць месяцаў бягучага года выяўлены адзін выпадак названага захворвання, летась – таксама адзін, у 2017-м – пяць, 2016-м – восем.

Да асноўных фактараў рызыкі ўзнікнення рака страўніка адносяцца асаблівасці быту і харчавання. Дрэнна перажаваныя кавалкі грубай ежы дадаткова выклікаюць траўматызацыю слізістай абалонкі органа. Перавага ў рацыёне жывёльных тлушчаў, солі, вялікай колькасці спецый, пересмажаных прадуктаў, ужыванне надта гарачых страў прыводзяць да развіцця хранічных запаленчых змяненняў, што пазней можа перарасці ў рак. Людзі ж, якія харчуюцца пераважна малочнымі прадуктамі, радзей маюць гэтае захворванне. Негатыўным чынам уплываюць на страўнік канцэрагены, нітраты і нітрыты. Іх асноўная крыніца – харчовыя прадукты, але не варта спісваць з рахунку і курэнне. Насцярожыць павінна наяўнасць у арганізме паліпаў, хранічнага гастрыта. Сваю ролю адыгрывае і генетычны фактар.

Сярод сімптомаў рака – зніжэнне апетыту, пахуданне, нязначнае павышэнне тэмпературы, устойлівая анемія і страўнікавы крывацёк.

Папярэдзіць узнікненне захворвання дапаможа штодзённае ўжыванне некалькіх порцый рознай агародніны ці садавіны. Не перабольшвайце з чырвоным мясам і смажанымі прадуктамі. Рэгулярна саніруйце поласць роту. Абмяжуйце ўжыванне алкагольных напояў, кіньце курыць. Своечасова лячыце хранічныя інфекцыі і перадпухлінныя захворванні. фізічную актыўнасць. Перыядычна праходзьце прафілактычныя агляды і строга выконвайце ўсе рэкамендацыі медыкаў.

Н.КАРАБАНЬ, урач-анколаг Ушацкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *