Акция доброе сердце

Общество

Як прыемна ўсведамляць, што сярод нас ёсць неабыякавыя і чулыя людзі, якія валодаюць пачуццём міласэрнасці і спачування, гатовы прыйсці на дапамогу слабаму.

У жніўні раённы камітэт БРСМ у рамках праекта “Добрае сэрца” аб’явіў аб правядзенні акцыі “Міласэрнасць”, мэтай якой з’яўляецца дапамога дзецям, што знаходзяцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку гарпасёлка.

На просьбу аб дапамозе адгукнуўся жыхар гарпасёлка, ветэран Мікалай Іванавіч Севярын, а таксама сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ КУСГП “Арэхаўна” Павел Полазаў, якія перадалі раённаму камітэту БРСМ грошы для дзяцей сацыяльнага прытулка, на якія члены маладзёжнай арганізацыі набылі канцылярскія тавары да новага навучальнага года.

Нядаўна актывісты саюза моладзі разам са сваім лідэрам А.Шалак пабывалі ў дзіцячым сацыяльным прытулку і перадалі выхаванцам розныя школьныя прылады. Ну а пакуль што акцыя прадаўжаецца, прыняць удзел у ёй могуць усе жадаючыя.

В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *