Консультация нотариуса: как оформить наследство?

Ваш вопрос - наш ответ Правовая консультация

У жніўні памёр бацька. Засталася кватэра, у прыватызацыі якой прымалі ўдзел ён, маці (памерла дзесяць гадоў таму), я і мой брат. Хворага бацьку да смерці даглядаў я, брат ніякага ўдзелу не прымаў і сказаў, што яму нічога не трэба, афармляць ён нічога не будзе і да натарыуса не пойдзе. Як можна вырашыць пытанне са спадчынай без брата?

Сітуацыя сапраўды складаная: кватэра з’яўляецца ўласнасцю ўсіх членаў прыватызацыі, а яшчэ аднаго з іх – вашай маці, даўно няма ў жывых. У склад спадчыны ўваходзіць толькі тое, што належыць памерламу, і для яе афармлення неабходна заключыць пагадненне аб вызначэнні доляў удзельнікаў прыватызацыі. Яно будзе заключацца паміж Вамі, як удзельнікам прыватызацыі і як спадчыннікам, а таксама Вашым братам, як удзельнікам прыватызацыі. Калі брат не можа ці не хоча звяртацца ў натарыяльную кантору, ён можа даверыць іншай асобе (але толькі не Вам) быць яго прадстаўніком, выдаўшы на гэта даверанасць, па якой прадстаўнік зможа заключыць пагадненне аб вызначэнні доляў у прыватызаванай кватэры з улікам укладзенай братам жыллёвай квоты. Магчыма, брату не патрэбна доля кватэры як удзельніку прыватызацыі, тады ў даверанасці ён можа прадугледзець права атрымаць грашовую кампенсацыю за належачую яму долю кватэры.

Калі ж Ваш брат не захоча вырашыць гэтае пытанне і праз выдачу даверанасці, то натарыус не зможа выдаць пасведчанне аб праве на спадчыну і для вырашэння праблемы Вам давядзецца звярнуцца ў суд.

У пачатку двухтысячнага года мы прыватызавалі дом, дагавор аформілі на імя мужа, які памёр у 2009-м. Калі ў мяне паўстала праблема з пастаўкай газу, я вырашыла аформіць спадчыну на дом, але як высветлілася, дагавор і права ўласнасці на дом муж пры жыцці не зарэгістраваў у арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі. Як быць у гэтай сітуацыі, куды неабходна звярнуцца, каб аформіць спадчыну?

Паколькі муж не зарэгістраваў дагавор прыватызацыі і права ўласнасці на дом на сваё імя ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі, то не пацвярджаецца прыналежнасць яму спадчыннай маёмасці. Таму Вам варта звярнуцца ў суд, які мае права па іску спадчыннікаў прызнаць такі дагавор сапраўдным, і толькі потым Вам трэба ісці да натарыуса для атрымання пасведчання аб праве на спадчыну, з якім потым абавязкова ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі. Аднак хачу дадаць, што акалічнасцяў у кожным канкрэтным выпадку бывае вельмі многа, таму ўсё ж раю спачатку звяртацца да натарыуса з усімі наяўнымі дакументамі, на падставе якіх мы і вызначым алгарытм далейшага дзеяння.

Ж.КАВАЛЕНКА, натарыус Ушацкай натарыяльнай канторы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *