Ушачанка «закрыла глаза» на угрозы убийством, которые в её адрес высказал сожитель

Закон - один для всех

Б’Е – ЗНАЧЫЦЬ КАХАЕ…

Прыкладна такога меркавання прытрымліваюцца некаторыя даверлівыя асобы жаночага полу ў імкненні знайсці тлумачэнне не заўсёды адэкватным паводзінам мужоў ці сужыцеляў. У ліку такіх аказалася і ўраджэнка вёскі Петухі Ушацкага раёна. Свайму каханаму – жыхару Завячэлля 1966 года нараджэння – яна прабачала многія нецвярозыя выхадкі. І толькі калі нядаўна мужчына ў парыве злосці пачаў пагражаць ёй забойствам, здаўліваць рукамі шыю, прыціскаць твар падушкай, грамадзянка звярнулася ў міліцыю. Вось толькі пакуль расказвала аб рукапрыкладствах хатняга тырана, зноў яго пашкадавала і адмовілася ад напісання адпаведнай заявы. Мужчына ж упарта даказваў сваю нявіннасць, сведак злачынства не знайшлося. У выніку папярэдняе расследаванне па ўзбуджанай крымінальнай справе было прыпынена. Застаецца спадзявацца, што ўшачанка пра гэта ніколі не пашкадуе.

А.НАПРЫЕНКА, следчы раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *