Былы дырэктар Вялікадолекай СШ

Общество

У далёкім 1914 годзе 22 снежня ў вёсцы Маркаўшчына Вялікадолецкай воласці Барысаўскага ўезда Мінскай губерні ў сям’і батрака нарадзіўся Васіль Мацвеевіч Хіла. Усё маленства пасвіў статак кароў і авечак. У школу даводзілася штодня крочыць за сем кіламетраў. Сям’я жыла вельмі бедна. Скончыўшы сямігодку, Васіль паступіў у Лепельскае педвучылішча, дзе атрымаў трывалыя веды, належную загартоўку і навучыўся настойлівасці, прынцыповасці і сціпласці.n-19

 

акіраваны ў Сарочынскую школу. Тут праходзілі першыя самастойныя ўрокі, тут пачалася працоўная педагагічная дзейнасць Васіля Мацвеевіча. Ён заўсёды з настальгіяй успамінаў свае першыя ўрокі, таму са шчырасцю і дабрынёй адносіўся да маладых настаўнікаў.

Вайна застала Васіля Мацвеевіча на службе ў Чырвонай Арміі, на якую ён быў прызваны вясной 1939 года. Салдацкім лёсам было наканавана ў 1941 годзе апынуцца ў Латвіі. У пачатку 1942 года рэшткі дывізіі былі пераведзены ў Маскву для невялікага адпачынку і папаўнення. Шэсць месяцаў Васіль Мацвеевіч навучаў апалчэнцаў ваеннай справе. Фарміравалася 17-я асобная Камуністычная дывізія, з якой малады настаўнік прайшоў ваеннай дарогай да Кёнігсберга. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Дэмабілізаваўся ў студзені 1946 года і адразу вярнуўся на радзіму, дзе пасля заканчэння завочнага аддзялення Магілёўскага педінстытута, працаваў дырэктарам Вялікадолецкай школы.

Вучоба, праца і самаадукацыя запоўнілі жыццё кіраўніка сельскай сярэдняй школы. Спакою Васіль Мацвеевіч не ведаў, увесь час у дзеянні, у рашэнні малых і вялікіх спраў. Ён – прапагандыст, дэпутат сельскага Савета, член выканкама, парткама саўгаса «Вялікадолецкі», кіраўнік лектарскай групы «Веды». Вялікая грамадская работа не перашкаджала яму ўнікаць у самыя тонкія падрабязнасці школьнага жыцця і вучэбна-выхаваўчага працэсу. Шмат увагі надаваў дырэктар школы пашырэнню і ўзбагачэнню школьнага гісторыка-краязнаўчага музея, прымаў актыўны ўдзел у выкананні макетаў і экспанатаў. Нягледзячы на ўзрост, удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, выступаў з сольнымі нумарамі.

Васіль Мацвеевіч Хіла пайшоў з жыцця ў 1974 годзе. Ён назаўсёды застаўся ў памяці аднавяскоўцаў і калег як сціплы, энергічны і жыццярадасны чалавек, які заўжды працаваў з перспектывай і глядзеў толькі наперад. Нездарма ж у 1964 годзе быў удастоены ганаровага звання Заслужаны настаўнік школы Беларускай ССР.

 

І.ВЕР’ЯСАВА, навуковы супрацоўнікмузея народнай славы імя У.Е.Лабанка.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *