Советы от МЧС для молодых родителей

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

Калі гібель дзяцей на пажарах сёлета знізілася ў разы (у краіне загінула 2 дзяцей, у той час як летась 9), то дзіцячы траўматызм не губляе актуальнасці – штогод фіксуюцца тысячы пашкоджанняў рознай ступені. Асабліва небяспечныя ў гэтым плане малышы, якія ўспрымаюць свет па-іншаму і не бачаць небяспеку там, дзе дарослым яна відавочна. Вазьміце на заметку наступныя парады, каб звесці рызыку траўмаў да мінімуму.

  • Адлегласць паміж рашоткамі дзіцячага ложка не павінна перавышаць 5-6 см – у такіх адрэзках галоўка і ручкі з ножкамі не застрануць. На ложку ўстанавіце мяккія борцікі.
  • Не вешайце над ложкам карціны, а цяжкую мэблю ў доме прымацоўвайце да сцяны. Расліны ў вазонах размяшчайце так, каб малыш не мог іх дастаць.
  • Патэльні і каструлі стаўце ручкамі да сцяны, каб дзіця не магло да іх дастаць. Не пакідайце на краі сталоў чайнікі і кубкі з гарачымі напіткамі – ­80% дзіцячых апёкаў – кіпенем.
  • Тэлевізар лепш замацоўваць на сцяне. Калі ўсё ж ставіце яго на тумбу, прадугледзь­це надзейнае крапленне. Не кладзіце на тэлевізар пульт, пераматайце яго скотчам, каб дзіця не змагло дастаць батарэйку.
  • Не пакідайце ваду ў ваннай, ракавінах і тазіках. 10-сантыметровы слой вады і 20 секунд – гэтага дастаткова, каб дзіця магло патануць.
  • Мэблю адсуньце ад вакон, апошнія адкрывайце толькі ў рэжыме праветрывання. Памятайце, што маскітная сетка абараняе толькі ад насякомых.
  • На разеткі ўстанавіце заглушкі, а правады ўбярыце.
  • На радыятары пастаўце спецыяльныя экраны, каб дзеці не маглі засунуць у іх руку.
  • Кладзіце далей гузікі, іголкі, біжутэрыю – усё гэта можа трапіць дзіцяці ў нос, вочы, рот і выклікаць механічнае ўдушша ці іншыя сур’ёзныя наступствы. Будзьце ўважлівы да цацак – яны не павінны ўтрымліваць дробных дэталяў.
  • Надзейна зачыняйце шафы, дзе захоўваецца бытавая хімія, небяспечныя прадукты і посуд, які б’ецца.
  • Не давайце малышу ежу, калі ён бегае, гуляе. Прывучайце, што прыём ежы – гэта рытуал, для гэтага трэба вымыць рукі і сесці за стол.
  • Не пакідайце малых адных у машыне. Нямала выпадкаў, калі дзеці націскалі на ўсе кнопкі і блакіравалі дзверы.У мабільным дадатку “МНС Беларусі. Дапамога побач” у “Энцыклапедыі” ёсць спецыяльны раздзел “Парады маладым мамам”, дзе прыведзены не толькі фактары рызыкі і як іх папярэдзіць, а і інфармацыя, што рабіць у тым ці іншым выпадку і як аказаць дзецям першую дапамогу пры траўме.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *