Как и где получить повторное свидетельство о рождении?

Общество

– Я нарадзілася ў Магілёўскай вобласці. Для прызначэння пенсіі мне неабходна пасведчанне аб нараджэнні, але я яго страціла. Ці трэба ехаць у Магілёў для атрымання дакумента?

Пытанне нашай чытачкі мы пераадрасавалі начальніку аддзела загса Ушацкага райвыканкама Алене Мікалаеўне МАЛАШЧАНКА:

– Не трэба. Для атрымання паўторнага пасведчання неабходна звярнуцца ў аддзел загса па месцы жыхарства з дакументамі, якія пацвярджаюць асобу і факт змянення прозвішча (пры заключэнні шлюбу), напісаўшы адпаведную заяву. Яна будзе накіравана ў аддзел загса па месцы знаходжання запісу аб рэгістрацыі Вашага нараджэння, які вышле паўторнае пасведчанне ў наш адрас. Выплаціўшы дзяржпошліну (на сённяшні дзень яна складае адну базавую велічыню), з пашпартам прыйдзеце да нас за дакументам.

Атрымаць інфармацыю па паслугах, якія аказвае наш аддзел загса, можна па нумары 5-87-80.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *