Новости литературной Ушаччины

Общество

Чарговым зборнікам вершаў адзначаны сёлетні, юбілейны год для ганаровага грамадзяніна Ушаччыны, народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Выйшла ў свет кніга пад назвай “Халодная памяць вады”. У ёй сабраны вершы розных гадоў, ды ў асноўным пра тое, што звязана з самым родным чалавекам – маці, з дарагім куточкам – Ушаччынай. Высокамастацкія кнігі нашага знакамітага земляка карыстаюцца прызнаннем у прыхільнікаў яго непаўторнай творчасці не толькі з Беларусі.

Сёлета споўнілася 55 год пісьменніку-земляку Генадзю Аўласенку. І якраз на днях прыйшла да яго радасная вестка. Праведзены рэспублі- канскі конкурс на лепшы твор года. У намінацыі “Дзіцячая літаратура” другое месца прысуджана нашаму земляку за кнігі “Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак” і “Удивительные приключения маленького ветерка из вентилятора». Ёсць нагода павіншаваць Генадзя з яшчэ адной перамогай.

Маладая ўшачанка Надзея Данішэўская піша вершы са школьных гадоў. І цяпер, з’яўляючыся студэнткай Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (хутка стане працаваць на мытні), удасканальвае сваё паэтычнае майстэрства. Нямала публікацый убачылі свет на старонках газеты “Патрыёт”, а цяпер падборка вершаў з’явілася і ў рэспубліканскім літаратурна-мастацкім часопісе “Дзеяслоў”. Няхай і надалей расцвітае беларуская мова прыгожымі вершамі-ружамі з Ушач.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *