Январь бьёт рекорды тепла. На Ушаччине зацвитают примулы и идёт кленовый сок

Общество

“Навагодняя” кветка, кляновы сок і альховыя завушніцы

Зімой нават пакаёвыя кветкі цвітуць нячаста, а каб вулічныя! Аднак сёлетні год б’е ўсе рэкорды цяпла, таму і анамальных з’яў – хоць адбаўляй. У Мінску 22 студзеня прагрымеў гром, ва Ушачах на мінулым тыдні назіралі вясёлку на ўсё неба, ну а Галіна Сурвіла з Лутава яшчэ напярэдадні Новага года любавалася на клумбе жоўтымі і фіялетавымі прымуламі. Гэтая кветка, канечне, першацвет, аднак усё ж звыклы для гэтага час – красавік-май.

Не раней за сярэдзіну сакавіка звычайна ўшачане назапашваюць кляновы ды бярозавы сок. Уладзімір Парахонька з Жаўніны правёў эксперымент – прасвідраваў у клёне ля дому адтуліну і сок пайшоў ужо 20 студзеня. Праўда, у ноч на 23 яго прыхапіла марозцам. А вось шэрая вольха і ляшчына поўным ходам выкідвае завушніцы – катушкі, якія з’яўляюцца мужчынскай “кветкай”, так упрыгожылі пейзаж на Далеччыне..

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *