Детский образцовый коллектив «Спадчына» покорил всех на областном смотре-конкурсе «Ад прашчураў да зор»

Культура

Дзіцячы ўзорны фальклорны калектыў «Спадчына» вярнуўся з XIII абласнога агляду-конкурсу фальклорнай творчасці дзяцей і моладзі «Ад прашчураў да зор» з дыпломам лаўрэата I ступені, заваяваўшы яго ў турніры пар-выканаўцаў беларускіх побытавых танцаў, і лаўрэата III ступені ў конкурсе дзіцяча-моладзевых фальклорных калектываў.

Пра наш гурт, якім не адзін год кіруе Галіна Сяргееўна Рудзёнак, мы падрабязна пісалі неаднойчы. Маючы званне “Узорны” (2018 год), яны годна выступаюць на многіх прэстыжных конкурсах, штогод удзельнікі “Спадчыны” за выкананне нацыянальных танцаў станавіліся лаўрэатамі на пляцоўках “Славянскага базару ў Віцебску”, у кабінеце ў Г.С.Рудзёнак стаіць пяць статуэтак за прызавыя месцы. Адметна, што сёлета наша пара ў складзе Насці Макрыдзінай і Кірыла Шалыгі заняла І месца, упершыню выступаючы разам. Зразумела, вельмі рады перамозе, тым больш што толькі Лепельскі раён у гэтай намінацыі прадставіў больш 40 пар і сапернікі былі вельмі дастойныя.

Галіна Сяргееўна адзначыла, што годна выступалі ў турніры і астатнія нашы пары, і калі б давалі дыпломы за 2 і 3-месцы, то абавязкова былі б у лідарах. Так, Улад Чабатар і Ульяна Шалонька саступілі сябрам-пераможцам толькі адзін бал. Вельмі годна былі ацэнены журы і самыя юныя нашы выканаўцы Ягор Літвін і Аня Самсоненка. Арсен Логінаў і Злата Бойчанка, Каця Дунец і Раман Літвін, Крысціна Цар і Мацвей Макрыдзін выступалі і ў асобным конкурсе, і ў складзе калектыву. Таксама дзякуючы Колю Баравікову і Насці Марозавай, Насці Бутоўскай, індывідуальным выканаўцам танцаў Кірылу Лягчыліну, Ангеліне Шалонька “Спадчына” за спевы і асабліва адметны танец “Лявоніха па-матырынску” стала бронзавым прызёрам. “Гэтае трэцяе месца насамрэч вельмі каштоўнае, бо выступалі не толькі гурты цэнтраў культуры, але і дзіцячых мастацкіх школ, многія з якіх маюць званне “Узорнага”. Літаральна за ўсе намінацыі, у якіх удзельнічала 300 дзяцей, уручылі толькі 9 дыпломаў і два з іх – у нас! Трэба быць сапраўды лепшымі, каб заваяваць іх, – так казалі мне калегі, калі віншавалі з перамогай, – адзначыла Т.С.Рудзёнак”.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *