Ушачане отмечены на областном этапе республиканского конкурса проектов по экономии и бережливости «Энергомарафон»

Общество

Завяршыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон”, на які сёлета было прадстаўлена ажно 619 работ з 25 раёнаў Віцебшчыны і горада Наваполацка. Актыўны ўдзел у ім традыцыйна прынялі ўшачане – на суд журы нашымі землякамі прадстаўлена 11 цікавых распрацовак. Пра пераможцаў у намінацыі “Энергазберагальная сям’я” – Таісу і Арцёма Церашкаўцоў з Глыбачкі – мы ўжо расказвалі на старонках газеты, дарэчы будзе назваць і іншых нашых прызёраў. Так, дыпломам ІІ ступені адзначана работа настаўніцы біялогіі Арэхаўскай школы Т.У.Ліленкі. Выхаваннем культуры энергазберажэння ў навучэнцаў Таццяна Уладзіміраўна займаецца не першы год і з радасцю дзеліцца педагагічнымі напрацоўкамі адзначанага накірунку з калегамі. Удалы вынік прадэманстравала на конкурсе таксама калектыўная работа вучняў Вялікадолецкай школы Кірыла Войніча, Ягора Качана і Арцёма Шкодзіна. Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні, які хлопцы падрыхтавалі пад кіраўніцтвам настаўнікаў Алены Мечыславаўны Жук і Віктара Мікалаевіча Шышова, узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *