Откажитесь от пластика, экономьте электричество! День потребителя в 2020 году пройдёт под девизом «За ответственное потребление!»

Общество

Сёлета Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў, які адзначаецца 15 сакавіка, прой­дзе пад дэвізам: “За адказнае спажыванне!” Яго тэматыку па традыцыі вызначыла Міжнародная федэрацыя спажывецкіх арганізацый. Ідэя рацыянальнага і адказнага спажывання з’яўляецца актуальнай для жыхароў не толькі нашай краіны, гэта глабальная праблема.

Згодна даследаванняў, каля 1 мільёна пластыкавых бутэлек прадаецца па ўсім свеце штохвілінна, а ў 2018 годзе выраблена 24,2 мільярда пар абутку, пры вытворчасці якога выкарыстоўваецца некалькі відаў пластыку і іншых матэрыялаў, якія практычна не перапрацоўваюцца. Па падліках ААН, хатнія гаспадаркі спажываюць 29 працэнтаў сусветнай энергіі і, адпаведна, іх уклад у агульныя выкіды CO2 складае 21 працэнт.

Для таго каб захаваць прыродныя рэсурсы, Сусветная Арганізацыя заклікае кожнага спажыўца прытрымлівацца прынцыпаў адказнага спажывання тавараў і паслуг, вось некаторыя з іх:

  • Калі б людзі ва ўсім свеце перайшлі на энергаэфектыўныя лямпы, эканомія склала б 120 мільярдаў долараў ЗША ў год.
  • 60% пластыку, большасць якога паступае з харчовай прамысловасці, трапляе на звалкі ці ў навакольнае асяроддзе. Пазбягайце аднаразовых тавараў, напрыклад, піце каву не з пластакавых стаканчыкаў, а з кубкаў. Калі ў вашых адходах маюцца пластыкавыя бутэлькі, адпраўляйце іх на перапрацоўку, кінуўшы ў адпаведны кантэйнер.
  • Не лянуйцеся сартаваць смецце, у такім выпадку яно адправіцца на перапрацоўку.
  • 20 кілаграмаў макулатуры захаваюць адно вялікае дрэва, а адна тона – 0,5 гектара лесу сярэдняга ўзросту.
  • Здавайце непатрэбныя патрыманыя рэчы ў дабрачынныя арганізацыі або камісійныя магазіны.
  • Абдумана рабіце пакупкі. Калі вы набываеце непатрэбную рэч, то шлях яе ў хуткім часе будзе на звалку.Далучайцеся да рацыянальнага спажывання, бо захаванне прыродных рэсурсаў і чысціня навакольнага асяроддзя залежыць ад кожнага чалавека.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *