Александр Калитухо — лучший диспетчер

Общество

Абласныя спаборніцтвы аператыўна-дыспетчарскага персаналу на званне “Лепшы па прафесіі” прайшлі на вучэбна-трэніровачным палігоне вучэбнага цэнтра “Віцебскэнерга”. Не адзін дзесятак гадоў праводзяцца яны, але сёлета разглядаліся асобна здольнасці прадстаўнікоў аб’яднанай і раённай дыспетчарскіх службаў, а таксама электраманцёраў. Паядынкі разгарэліся сур’ёзныя. Нікому не хацелася быць у адстаючых.

Першае месца сярод спецыялістаў раённых дыспетчарскіх службаў заняў Аляксандр Калітуха, работнік нашага раёна электрасетак. Гэта добры спецыяліст сваёй справы, хаця працуе дыспетчарам толькі два гады (усяго ў арганізацыі – трынаццаць), выпускнік Беларускага дзяржаўнага агратэхнічнага універсітэта. Дадому Аляксандр прывёз Ганаровую грамату і каштоўны падарунак. Сябры па працы шчыра павіншавалі пераможцу прафесійнага конкурсу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *