Ушачанин Сергей Багрец на «Дажынках-2010»

Ими гордятся

Сёння ў Сяргея Мікалевіча Баграца выхадны. За прыяд корманарыхтоўкі і жніва іх можна было пералічыць па пальцах, а сённяшні – заслужаны і асабліва прыемны. Вадзіцель “Ушацкага райаграсервіса” – удзельнік рэспубліканскіх “Дажынак” у Лідзе. Адзіны сёлета, ён працягвае задзел сваіх калег з аргані- зацыі Аляксандра Кірышчанкі і Аляксея Краўчанкі, якія летась упершыню прадстаўлялі Ушацкі раён на галоўным форуме аграрыяў.Ужо ў жніўні на звычайна бадзёрую ўсмешку Сяргея лягла стома. Як ёй не быць, калі ён паспяваў перавозіць збожжа адразу ад трох камбайнаў на вялікую адлегласць і выйсці абсалютным пераможцам па раёне – 1805 тон. І гэта яшчэ не ўсё. Менавіта яго кандыдатура падавалася на ўдзел у “Дажынках” адразу ў дзвюх намінацыях: на перавозцы збожжа і кармоў. Гэта пры тым, што названыя работы часта ідуць паралельна! Лета, як заўважыў Сяргей, не бачыў.

І калі на перавозцы збожжа знайшліся лепшыя, то сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, ажыццяўляючых перавозку травяных кармоў, ён заняў трэцяе месца ў краіне. Перавёз 662,5 тоны на адзін кубічны метр – менавіта такі паказчык бярэцца ў разлік, каб у роўных умовах былі вадзіцелі дваццацітонных прычэпаў і звычайных ПІМаў. У пераліку ж на зялёную масу гэта 7288 тон.

Дарэчы, толькі сёлета Сяргей Мікалаевіч перасеў за руль новага велікагрузнага МАЗа, да гэтага паспяхова працаваў на ЗІЛу і таксама абганяў многіх.

Настрой у пераможцы, канечне, сёння выдатны. Знаёміцца з калегамі з іншых раёнаў, аглядае ўпрыгожаную Ліду і сталіцу Гродзенскай вобласці, прыбылі ў якую яшчэ ў чацвер. Дэлегацыя Віцебскай вобласці не толькі арганізавана ехала на свята, але і ўсім удзельнікам сёлета пашылі аднолькавыя касцюмы. Хоць на прымеркі Сяргей і не ездзіў, касцюм лёг выдатна.

В.КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *