Реконструкция телятника в Тихонятах

Общество

Штогод гаспадаркі рыхтуюцца да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы, праводзяць комплекс традыцыйных мерапрыемстваў, стараюцца паднавіць, адрамантаваць жывёлагадоўчыя памяшканні. Некаторыя вымушаны ісці на вялікія работы. У КУСГП “Арэхаўна”, напрыклад, сёлета разгорнута буйная рэканструкцыя цялятніка ў Ціханятах. Стары будынак не першы год чакаў рамонту, бо пабудаваны быў вельмі даўно.

Яшчэ ў маі пачаліся работы на названым аб’екце. Дзеля гэтай мэты была створана спецыяльная будаўнічая брыгада. І гэта сапраўды грунтоўная рэканструкцыя, бо перарабляецца і мяняецца тут усё карэнным чынам. Аб гэтым сведчаць і груды будаўнічага смецця, і новенькія бярвенні, якія яшчэ нядаўна знаходзіліся побач з фермай, а зараз ужо, пэўна, выкарыстаны для вырабу даху.

Пасля завяршэння рэканструкцыі будынак прыкметна абнавіцца не толькі звонку, а і знутры. Вышэйшымі сталі сцены, наноў заліваецца падлога, робіцца глыбокая подсцілка, поўнасцю перарабляецца і накрываецца дах, пашыраецца само збудаванне. Раней уручную прыходзілася ўбіраць гной, што стварала дадатковыя нязручнасці. Цяпер жа гэта лёгка можна будзе зрабіць з дапамогай тэхнікі.

У абноўленым памяшканні плануецца размясціць каля двухсот галоў жывёлы. Гэта будуць маленькія цяляты ад 20 дзён да чатырох месяцаў.

Ну а пакуль што будаўнічай брыгадзе некалі расслабляцца, не за гарамі зіма, а таму трэба паспяшацца. Тэрміны работ скарочаны, і завяршыць рэканструкцыю неабходна не пазней сярэдзіны кастрычніка. Па гэтай прычыне працоўны дзень брыгады доўжыцца з раніцы да самага вечара.

На рэканструкцыю ўкладваюцца ўласныя сродкі гаспадаркі, але тут упэўнены, што не дарэмна. Робіцца для сябе і на гады, а кожны з іх прынясе аддачу.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку:

будаўнічая брыгада за работай.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *