Помощь лишней не бывает. Белорусский Фонд мира перечислил более 2 тысяч рублей Ушачской ЦРБ на приобретение средств защиты

Здравоохранение

– Прыемна завітаць у раённую бальніцу не ў якасці пацыента, а з добрай місіяй. Зараз усе беларусы імкнуцца дапамагчы медыкам, далучыліся і многія грамадскія арганізацыі, аднымі з першых – Віцебскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міру, – кажа старшыня раённай арганізацыі фонду Таццяна Міхайлаўна Малак. – У межах дабрачыннага праекта на набыццё абсталявання і сродкаў індывідуальнай аховы медыцынскім установам вобласці пералічана больш 14 тысяч рублёў, з іх больш дзвюх – Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы. Нашы медыкі зараз знаходзяцца на перадавой, на іх кладзецца асноўны цяжар па барацьбе з пандэміяй. Мы ўдзячны ім за самаахвярнасць і спадзяёмся, што іх прафесіяналізм дапаможа нам справіцца з гэтымі выпрабаваннямі.

Пакой старшай медыцынскай сястры Ушацкай ЦРБ А.В.Бабенкі якраз быў запоўнены набытымі за сродкі фонду міру і іншых арганізацый рэчамі – пераважна спецадзеннем для медыкаў, якія кантактуюць з хворымі: аднаразовымі камбінезонамі, у якія зараз апранаюцца і ўрачы, і санітаркі, халатамі, маскамі, рэспіратарамі.

– Мы ўдзячны любой дапамозе, – дзякуе Т.М.Малак галоўны ўрач Ушацкай ЦРБ Сяргей Анатольевіч Маісееў. – І не таму, што ў медыкаў раёна не было сродкаў аховы, канечне былі. Аднак зараз усе, хто кантактуюць з хворымі, апранаюць аднаразовае адзенне, пры патрэбе своечасова яго мяняюць. Як дом будуецца з цаглінак, так і мы зараз па крупінках усе разам ствараем наш агульны бяспечны дом. І вялікі дзякуй усім неабыякавым людзям за падтрымку.

Таццяна Міхайлаўна ў сваю чаргу дзякуе ўсім жыхарам раёна за сродкі, якія яны ахвяруюць фонду міру. І заклікае дапамагчы медыкам – у першую чаргу больш беражліва адносіцца да свайго здароўя і бяспекі акружаючых, прытрымлівацца ўсіх парад. А яшчэ яна пераканана, што мы хутка вернемся да звыклага рытму жыцця.

Вольга КАРАЛЕНКА.

На здымку: С.Маісееў, Т.Малак, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Н.Дрозд, А.Бабенка.



3 комментария по теме “Помощь лишней не бывает. Белорусский Фонд мира перечислил более 2 тысяч рублей Ушачской ЦРБ на приобретение средств защиты

  1. А почему в статье нет упоминания о том,что внук Малак Т.М. уже две недели лежит с короновирусом в этой больнице? Поэтому и помощь нашлась))

  2. Информация о том, что внук Т.М.Малак лежит в этой больнице, неправдивая. Как пояснила Татьяна Михайловна, её внук Максим не болел коронавирусом, но контактировал с больным. Он провёл на изоляции положенный срок, все три теста оказались отрицательными. Ни Татьяна Михайловна, ни мать мальчика не контактировали с больным коронавирусом, поэтому и продолжают заниматься своими общественными и рабочими обязанностями. Так что призываем ушачан не распространять непроверенную информацию!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *