Осторожно, клещи: советы и рекомендации медиков

Здравоохранение

Іксодавыя кляшчы, якія “прачнуліся” яшчэ ў сакавіку, з’яўляюцца пераносчыкамі такіх інфекцыйных захворванняў, як лайм-барэліёз (дарэчы, перыядычна рэгіструецца ў нашым раёне), клешчавы энцэфаліт, анаплазмоз, тулярэмія і інш. Заражэнне чалавека часцей адбываецца пасля прысмоктвання інфіцыраванага кляшча або пры яго расцісканні рукамі. Клешчавы энцэфаліт можна “зарабіць” і пры ўжыванні сырога (некіпячонага) казінага малака, калі жывёла была пакусана такім насякомым.

Наперадзе цёплыя дні – і мы часцей будзем мець зносіны з прыродай. Каб абараніць сябе ад кляшчоў, апранайцеся максімальна закрыта, з абутку – лепш гумовыя боты. Адзенне рэкамендуецца светлых тонаў, каб адразу заўважыць насякомае. Для яго адпужвання можна ўжываць хімічныя сродкі (рэпеленты), якія наносяцца на адзенне. У лесе выбірайце сухія сонечныя паляны ўдалечыні ад дрэў і кустоў. І там, і пасля вяртання аглядайце вопратку, адкрытыя ўчасткі цела, сумкі, жывёл. Ачысціце тэрыторыю дачных, прысядзібных участкаў ад сухіх галін, лістоты і смецця. Своечасова касіце пустазелле, змагайцеся з грызунамі, якія з’яўляюцца карміцелямі кляшчоў.

Калі апошні ўсё ж прысмактаўся, яго трэба неадкладна выдаліць. Лепш зрабіць гэта ў медустанове. У любым выпадку не пазней 72 гадзін варта звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя для прызначэння прафілактычнага лячэння.

А.НІКІЦЕНКА,
інструктар-валеолаг
Ушацкага РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *