Медики из профсоюзного фонда могут получить выплаты от 600 до 5 тыс. рублей

Общество

 Напярэдадні Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прыняла рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай падтрымцы медыкаў – членаў прафсаюза, якія непасрэдна працуюць з інфіцыраванымі каранавірусам людзьмі. Хто можа разлічваць на матэрыяльную дапамогу? Старшыня Ушацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў М.А.Шаўчэнка больш падрабязна расказала аб ініцыятыве Федэрацыі.

– Каб падтрымаць медыкаў, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прыступае да выплаты матэрыяльных кампенсацый работнікам медыцынскіх арганізацый, якія знаходзіліся ў кантакце з хворымі COVID-19 і самі захварэлі. Для гэтага пры Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя створаны страхавы фонд, і ўсе галіновыя прафсаюзы салідарна пералічаюць у яго грашовыя сродкі. Дарэчы, пералічыць іх у фонд можа кожны жадаючы, для гэтага адкрыты дабрачынны рахунак.

Каб атрымаць грашовую кампенсацыю, работніку галіны неабходна запоўніць заяву ад прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя і прыкласці лісток непрацаздольнасці. Матэрыяльная дапамога будзе выплачана ў памеры ад 600 да 5000 рублёў у залежнасці ад цяжкасці захворвання. Для разгляду заяў медыкаў на аказанне дапамогі і вызначэнне сумы выплат створана камісія Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, якая будзе штодня разглядаць прадстаўленыя дакументы. Пры гэтым грашовыя сродкі будуць пералічаны максімальна аператыўна – не пазней трох дзён з моманту падачы дакументаў. Работнікі медустаноў, якія захварэлі да таго, як быў створаны фонд, таксама могуць разлічваць на матэрыяльную кампенсацыю.

Як пералічыць сродкі ў страхавы фонд дапамогі медыкам:

Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы зда­роўя (220126, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 21, к. 1414). УНП 100094874. Дабрачынны рахунак № BY06 BLBB 3135 0100 0948 7400 1001 адкрыты ў Дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па г.Мінску і Мінскай вобласці, код BLBBBY2X. Мэта: аказанне матэрыяльнай (спонсарскай) дапамогі членам прафсаюзаў, арганізацыям аховы здароўя.

Ажыццявіць плацеж можна і праз АРІП, выбраўшы дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні – прафсаюз – прафсаюз аховы здароўя – дабрачынны ўзнос.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *