Ветеран войны Демьян Крупеня принимал поздравления от Генерального штаба Вооружённых Сил Республики Беларусь

Общество

Гэты Дзень Перамогі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Д.У.Крупеня сустракаў дома. Тым не менш, без увагі і віншаванняў, як заўсёды, не застаўся. У першыя майскія дні да Дзям’яна Уладзіміравіча спяшаліся многія: родныя, землякі… і вайскоўцы.

Намесніка ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Ушацкага раёна А.С.Захарава ветэран сустракаў на сваім падворку ў аграгарадку Глыбачка ў фуражцы, прыгожым мундзіры з медалямі. Сярод непрывычных атрыбутаў – медыцынская маска на твары – патрабаванне часу! Пасля воінскага прывітання Аляксандр Станіслававіч выканаў пачэсную місію, даручаную начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны, намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Р.А.Касыгіным, – уручыў даўняму сябру ведамства Д.У.Крупеню памятны падарунак і віншавальную паштоўку. “Ваш гераічны лёс з’яўляецца для нас прыкладам таго, як трэба адносіцца да жыцця, да абароны сваёй Радзімы! – папрасіўшы прабачэння за немагчымасць наведаць асабіста, казаў ветэрану па тэлефоне генерал-маёр. – Жадаю Вам у гэты святочны дзень здароўя, жывіце доўга і шчасліва – для нас і ўсёй краіны!”.

Дзям’ян Уладзіміравіч расчуліўся такім словам, але ж эмоцыі стрымаў і па-салдацку бадзёра адрапартаваў пра свае будні: “Нават у магазін не хаджу, паколькі разумею, што эпідсітуацыя цяпер няпростая. Аднак аптымізму не губляю – радуюся пасаджанаму роднымі агародзіку, квітнеючаму саду, у якім люблю пасядзець, і мірнаму небу над галавой”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *