Внимание! С 28 мая мост по улице Ленинской в Ушачах закрывается на реконструкцию

Общество

Мы ўжо паведамлялі, што мост праз раку Ушача па вуліцы Ленінскай у гарпасёлку знаходзіцца ў аварыйным стане і патрабуе тэрміновага рамонту. Гатовы праект, на таргах вызначыны падрадчык, які будзе весці работы – сталічнае ТАА “Спецмостбуд” з вопытам будоўлі і рэканструкцыі аб’ектаў на трасах рэспубліканскага значэння. 28 мая мост зачыніцца як для транспартных сродкаў, так і для пешаходаў.

Зразумела, гэта выклікае нязручнасці. Таму кіраўніцтва раёна і ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна, якое выступае заказчыкам, просяць грамадзян з разуменнем аднесціся да вымушанай меры. Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама А.В.Галяковіч, улады і падрадчык прыкладуць усе намаганні, каб завяршыць работы ў нарматыўныя тэрміны будаўніцтва, якія складаюць 5 месяцаў.

Усім арганізацыям, якія адказваюць за забеспячэнне жыццядзейнасці грамадзян, аварыйным службам накіраваны лісты з папярэджаннем аб закрыцці моста, сваю работу на тэрмін рамонту яны павінны спланаваць з улікам руху транспарту па аб’язных шляхах – праз Гуту і Ільюшына-Старынку. Што датычыцца пешаходаў, то трапіць з адной часткі гарпасёлка ў другую праз раку можна будзе па існуючых пешаходных мастках, якія злучаюць вуліцы Чапаева і Маладзёжную з Кастрычніцкай, Піянерскую з Полацкай. Яшчэ адзін пераход для пешаходаў, па словах А.В.Галяковіча, абсталююць і па Ленінскай да закрыцця асноўнага моста непадалёк ад яго.



1 комментарий по теме “Внимание! С 28 мая мост по улице Ленинской в Ушачах закрывается на реконструкцию

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *