Центры безопасности Витебской области приглашают на онлайн-экскурсии детей и взрослых

Профилактика и безопасность

У вобласці прадаўжаецца акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!».

Некаторыя ўшачане ўжо пабывалі на экскурсіях у Цэнтры бяспекі МНС, што працуе ў Віцебску. З дапамогай дапоўненай рэальнасці і высокатэхналагічных адукацыйных трэнажораў-сімулятараў тут можна вывучыць прычыны пажараў, эвакуіравацца праз задымлены лабірынт, паэксперыментаваць, як хавацца ад навальніцы і выратоўваць чалавека, што праваліўся пад лёд, прайсці праз іншыя сітуацыі, з якімі мы сутыкаемся ў паўсядзённым жыцці. Пабываць у віцебскім цэнтры, а таксама ў Барані Аршанскага раёна цяпер могуць усе жадаючыя, не выходзячы з дому. Ва ўмовах няпростай эпідэмічнай сітуацыі ўстановы зараз праводзяць анлайн-экскурсіі ў прамым эфіры, якія трансліруюцца кожны дзень у 14 гадзін у групах “Центр Безопасности МЧС Витебск и Барань” у сацыяльнай сетцы “Вконтакте”. Выратавальнікі запрашаюць дзяцей і дарослых стаць удзельнікамі такіх незвычайных экскурсій і разам засвоіць патрэбныя веды.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *