В год 75-летия Великой Победы автоклубы Витебской области проводят эстафету памяти

Культура

Патрыятычная акцыя “Дарогамі памяці” не першы год аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў. У яе рамках праходзяць аўтапрабегі, памятныя мітынгі, добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі воінскіх пахаванняў. Сёлета ў рамках вядомай акцыі аўтаклубы Віцебскай вобласці праводзяць своеасаблівую эстафету памяці, прысвечаную 75-годдзю Вялікай Перамогі. Стартавала яна 14 красавіка на мяжы Дубровенскага і Аршанскага раёнаў, дзе быў запалены факел з вечным агнём. Разам з ім дубровенцы перадалі Аршанскаму раёну кнігу “Памяць. Дубровенскі раён” і карту воінскіх пахаванняў на тэрыторыі рэгіёна, складзеную работнікамі аўтаклуба.

У канцы мая “Дарога памяці” прыйшла і на нашу гераічную Ушаччыну. На вароніцкай зямлі ў падножжа брацкай магілы загінуўшым воінам аўтаклуб Полацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці перадаў эстафету ўшацкаму.

– Адзначу, што сутнасць акцыі не проста ў перадачы сімвалаў памяці. Мы не толькі склалі карту і аформілі яе (на ёй, дарэчы, значыцца 33 месцы воінскіх пахаванняў), а і выязджалі на брацкія магілы, помнікі, праводзілі суботнікі, ушаноўвалі памяць загінуўшых. Напрыклад, за тыдзень мы наведалі пахаванні ў Забораўне, Глыбачцы, Селішчы, Паперыне, Сарочыне, Чарсцвядах, – зазначыла дырэктар Ушацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Валянціна Уладзіміраўна Літвін.

На мінулым тыдні ў аграгарадку Глыбачка на адным з самых буйных у раёне воінскіх пахаванняў ушачане ўжо перадавалі эстафету памяці сваім суседзям – Шумілінскаму раёну, паклаўшы ў агульную скарбонку сімвалаў і свае. Тут адбыўся ўрачысты мітынг.

Эстафета памяці тым часам працягваецца. Плануецца, што фінішыруе яна ў пачатку ліпеня на кургане Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне.

Вольга КАМАРКОВА.

Адметна

  • Кнігі “Памяць” і карты воінскіх пахаванняў усіх раёнаў стануць экспанатамі Віцебскага абласнога музея імя Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова.


1 комментарий по теме “В год 75-летия Великой Победы автоклубы Витебской области проводят эстафету памяти

  1. День Победы — это великий праздник для нашего народа, а сделали возможным праздновать такой праздник наши герои-ветераны, которые на алтарь победы положили годы своей жизни, здоровье, много сил, терпения и отваги. Спасибо ВАМ за это!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *