Сберегая традиции. В Ушачах открыли новое здание детской школы искусств

Общество

У мінулым годзе Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў адзначыла юбілей – 50 год з дня свайго заснавання. І ўвесь гэты час установа працавала ў прыстасаваных памяшканнях, няхай апошнім з іх і быў будынак былога райкама партыі. І вось на Дзень ведаў “музыкалка” справіла доўгачаканае наваселле – якраз да 1 верасня пасля некалькіх год рэканструкцыі расчыніла дзверы новае памяшканне, якое стала яшчэ адным упрыгожаннем гарпасёлка і сапраўдным храмам мастацтваў, якому пазайздросцяць і буйныя гарады.

Чарговым знакавым падарункам ушачанам ад дзяржавы назваў гэты аб’ект наш дэпутат у парламенце, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, які быў сярод ганаровых гасцей мерапрыемства і дзякуючы падтрымцы якога стала магчымым кардынальная рэканструкцыя аднаго з карпусоў сярэдняй школы, а фактычна – новая будоўля. Калектыў педагогаў і юныя выхаванцы атрымалі цудоўныя ўмовы для працы і навучання. У.П.Андрэйчанка адзначыў, што не ўсе выпускнікі школы мастацтваў звяжуць з ім далейшае жыццё, і гэта нармальна. Галоўнае, па словах спікера беларускага парламента, каб яны сталі патрыётамі сваёй радзімы, развівалі і прымнажалі культуру нашага народа, свята захоўвалі беларускія традыцыі і мову.

Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі У.П.Андрэйчанка, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў і старшыня Ушацкага райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка. Госці, сярод якіх былі прадстаўнікі будаўнічых і праектных арганізацый, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў Ушаччыны, жыхары гарпасёлка, прайшлі з экскурсіяй па калідорах і кабінетах школы, а заключным акордам урачыстасці адкрыцця стаў канцэрт у новай зале, пра якую раней педагогі і вучні толькі марылі.

Дзмітрый Раманоўскі.

Больш падрабязна пра падзею адкрыцця новай дзіцячай школы мастацтваў чытайце ў наступным нумары.



1 комментарий по теме “Сберегая традиции. В Ушачах открыли новое здание детской школы искусств

  1. Что за показатель??
    Инструменты старые ..
    Для камеры — все хорошо, а по сути … ничем не отличается от старого здания

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *