Охотимся по-новому

Калейдоскоп

У мінулы аўторак у рэдакцыі газеты “Патрыёт” праведзена “прамая лінія” з выконваючым абавязкі начальні- ка Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімірам Міхайлавічам Власавым.

Тэлефанаванняў было не шмат, тым не менш яны насілі агульны інтарэс. Напрыклад, цяпер адкрыта загоннае паляванне на капытных жывёлін, з засады і падыходу на дзікага кабана, вадаплаўную птушку, а з лістапада гэтага года ўступаюць у сілу новыя Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. У гэтай сувязі цікавіліся змяненнямі, якія датычацца палявання.Уладзімір Міхайлавіч, адказваючы на пытанне, назваў асноўныя. Так, змяніліся дні палявання, калі раней гэта былі субота, нядзеля, панядзелак, аўторак і святочныя дні, то цяпер яны вызначаюцца паляўнічым карыстальнікам. Гэта могуць быць, напрыклад, пятніца, субота, нядзеля і панядзелак або чацвер, пятніца і выхадныя дні.

Для замежных грамадзян паляванне дазволена ў любы дзень тыдня ў рамках аформленага тура.

Многа ўрону дастаўляюць дзікі сельскагаспадарчым пасевам, асабліва тым, якія размешчаны паблізу лясоў, скаргі на гэта паступаюць як ад сельгаспрадпрыемстваў, так і ад насельніцтва. Дык вось, згодна з новымі Правіламі, калі камісіяй, якая працуе пры райвыканкаме, вызначана шкода, прынесеная дзікамі, не меней як 15 працэнтаў ад пасяўной плошчы, то органамі выканаўчай і распарадчай улады можа ўводзіцца асобы рэжым выкарыстання рэсурсаў дзікага кабана. Гэта значыць, што можа быць павялічаны ліміт на адстрэл і працягнуты тэрмін палявання. Практычна ж паляванне на кабана будзе дазволена поўны год.

Дазволена самастойнае паляванне на бабра і выдру, гэта значыць, без аказання егерскіх паслуг.

Аднак Уладзімір Міхайлавіч засяродзіў увагу і на тым, што, як і раней, прадугледжаны неабходныя ўмовы для палявання. Для яго неабходны дзяржаўнае пасведчанне на права палявання з картачкай парушэнняў і з адзнакай аб выплаце дзяржаўнай пошліны, таксама дазвол органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі і, безумоўна, паляўнічая пуцёўка.

Знаходжанне ў паляўнічых угоддзях або на іншай тэрыторыі, якая з’яўляецца месцам прабывання дзікіх жывёл, са зброяй, паляўнічымі сабакамі, якія спушчаны з павадка, са здабытай прадукцыяй палявання, а таксама транспарціроўка, разробліванне туш без указаных раней дакументаў прыраўноўваецца да незаконнага палявання.

Было і тэлефанаванне чалавека, які не прадставіўся, аб выніках палявання, у ходзе якога былі незаконна здабыты чатыры дзікі, яно мела шумны рэзананс ва Ушачах. Уладзімір Міхайлавіч адказаў, што справа разглядалася судом Лепельскага раёна. У адносінах да былога егера, на той момант кіраўніка палявання В.В.Селезня, прыменена мера пакарання ў выглядзе 1 года 3-х месяцаў пазбаўлення волі за незаконнае паляванне і дадаткова 6-ці месяцаў за падлог службовых дакументаў з адтэрміноўкай пакарання на адзін год, за незаконнае паляванне. Я.В.Дунец і М.С.Васілеўскі кожны на год пазбаўлены волі з адтэрміноўкай пакарання на год. За нанесены прыродзе ўрон яны заплацілі 8 мільёнаў 400 тысяч рублёў. У сувязі з хваробай у асобную справу вынесены судовы разгляд наконт М.В.Храмёнка. Аднак у сувязі з амністыяй, крымінальная справа ў адносінах да яго спынена. Усе астатнія 13 членаў паляўнічай брыгады прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 2 да 5 базавых велічынь.

Згодна п.1.4 Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання Ушацкая раённая арганізацыйная структура БТПР прад’явіла іск да гора-паляўнічых і яны дадаткова выплацілі таварыству 1 мільён 600 тысяч рублёў за незаконную здабычу дзікоў. Вось такое павучальнае паляванне на 10 мільёнаў рублёў.

Выконваючы абавязкі начальніка інспекцыі таксама звярнуў увагу на шкоду для прыроды ад выпальвання сухой расліннасці, калі гінуць гняздоўі птушак, а таксама кармавая база. Папрасіў звярнуць на гэта асаблівую ўвагу чытачоў. І дадаў, што ў інспекцыі кругласутачна працуе тэлефон “гарачай лініі” 8-0214-43-43-27, па якому заўсёды можна паведаміць аб фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *