Правила самоизоляции никто не отменял!

Здравоохранение Общество

Распаўсюджванне рэспіраторных інфекцый у многім залежыць ад паводзін хворых. Рэкамендацыі ў такім выпадку простыя: трэба менш кантактаваць з людзьмі, не наведваць публічныя месцы, насіць маску, часцей мыць рукі і карыстацца антысептыкамі. А хворыя на каранавірус і кантакты першага ўзроўню павінны знаходзіцца на самаізаляцыі, правілы якой падчас другой хвалі захворвання ніхто не адмяняў.

Гэтай катэгорыі грамадзян нельга пакідаць месца пражывання (знаходжання), наведваць месцы працы (вучобы), магазіны, кафэ, спартыўныя і канцэртныя залы, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей. У раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі нагадалі: выхад з дому дазволены толькі ў выпадку крайняй неабходнасці – пры патрэбе схадзіць у прадуктовы магазін ці аптэку, якія знаходзяцца ў крокавай даступнасці, вынесці бытавыя адходы. Пры выхадзе з дому абавязкова выкарыстанне індывідуальных сродкаў аховы, нельга дапускаць якія-небудзь кантакты з іншымі асобамі. Такія патрабаванні для самаізаляваных прапісаны ў Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №208 ад 8 красавіка 2020 года “Аб увядзенні абмежавальнага мерапрыемства”.

Выкананне ўстаноўленых правіл зараз будзе больш строга кантралявацца супрацоўнікамі РАУС. Хворым і кантактам першага ўзроўню выдаецца лісток непрацаздольнасці на перыяд знаходжання ў самаізаляцыі. Пры парушэнні яе патрабаванняў аплата “бальнічнага” зніжаецца на 50 працэнтаў. Да таго ж, чалавек можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў памеры ад 2 да 50 базавых велічынь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *