Информация для тех, кто хочет стать спасателем

Образование и молодежь

Вучням выпускных класаў самы час вызначацца з будучай прафесіяй. Аб тым, як стаць выратавальнікам, наша размова з намеснікам начальніка Ушацкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні А.М.Уліновічам.

– Андрэй Міхайлавіч, якія спецыяльнасці прапаноўвае сёння абітурыентам універсітэт грамадзянскай абароны МНС?

– “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” – дзённая і завочная формы навучання, конкурс праводзіцца сярод юнакоў. А таксама “Пажарная і прамысловая бяспека”. На дзённую форму навучання праводзіцца асобны конкурс паміж юнакамі і дзяўчатамі, тэрмін навучання складае 4 гады. Па заканчэнні прысвойваецца кваліфікацыя інжынера адпаведнай спецыяльнасці.

Якія перавагі навучання ва ўніверсітэце?

– Курсанты атрымліваюць поўнае дзяржаўнае забеспячэнне: харчаванне, форменнае адзенне, пражыванне, стыпендыю, медыцынскае абслугоўванне. Адзін раз у год даецца права на бясплатны праезд па тэрыторыі рэспублікі да месца правядзення водпуску. Матэрыяльна-тэхнічная база ўніверсітэта з’яўляецца адной з лепшых у краіне, а большая палова прафесарска-выкладчыцкага саставу мае высокія вучоныя ступені. Таксама кожны можа знайсці сабе дадатковы занятак па душы – удзел у навуковай рабоце, творчых калектывах, трэніроўкі ў спартыўных секцыях. Выпускнікам, якія праходзілі навучанне за сродкі бюджэту, прысвойваецца званне “лейтэнант унутранай службы”, гарантуецца працаўладкаванне на першае рабочае месца.

– Якія іспыты трэба прайсці абітурыентам?

– Кандыдаты спачатку накіроўваюцца на медыцынскую камісію, вывучаецца іх маральныя і дзелавыя якасці, праводзіцца спецыяльная праверка, вызначаецца ўзровень фізічнай падрыхтоўкі. Пералік практыкаванняў для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці, умовы і нарматывы іх выканання можна знайсці на афіцыйным сайце ўніверсітэта ў раздзеле “Абітурыенту”. Дарэчы, на сайце размешчана шмат іншай інфармацыі па тэме і пра ўстанову. Таксама будучым выратавальнікам неабходна прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай ці беларускай мове, матэматыцы і фізіцы. Абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе на дзённую форму навучання за сродкі бюджэту, могуць прыняць удзел у конкурсе на дзённую ці завочную формы атрымання адукацыі на ўмовах аплаты.

Некаторыя ўшачане паступаюць у ліцэй пры ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС…

– Так, да паступлення ў ВНУ сістэмы нацыянальнай бяспекі Беларусі рыхтуюць навучэнцаў у спецыялізаваным ліцэі пры ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі ў Гомелі. Сюды прымаюцца юнакі, якія скончылі 6 класаў. Тэрмін навучання – 5 гадоў (з 7 па 11 класы) ва ўмовах кругласутачнага пражывання. Выпускнікі ліцэя пры наяўнасці ў атэстаце адзнак 7 балаў і вышэй маюць права паступаць у ВНУ сілавых структур без здачы ЦТ.

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб паступленні ва ўстановы адукацыі МНС звяртайцеся непасрэдна ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях ці па тэлефоне(+37533) 358-11-00.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *