Меняли сигареты на конфеты. На Ушаччине стартовала профилактическая акция МЧС «Не прожигай свою жизнь!»

Профилактика и безопасность

Неасцярожнасць пры курэнні – адна з самых распаўсюджаных прычын гібелі людзей на пажарах: у гэтым годзе ў вобласці больш 60 працэнтаў загінуўшых сталі ахвярамі агню менавіта з-за непатушанай цыгарэты.

Каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, у рэспубліцы 2 лістапада стартавала традыцыйная акцыя МНС “Не прапальвай сваё жыццё!” Памятайце, што ў час курэння любы неасцярожны рух, непатушаная запалка ці попел ад табака могуць выклікаць узгаранне. Напрыклад, акурак, кінуты на матрац, тлее да чатырох гадзін, а чалавек загіне не ад агню, а ад атручвання прадуктамі гарэння. Яшчэ хутчэй распачнецца пажар, калі непатушаны акурак вы кінеце ў сметніцу з паперамі ці непадалёк ад сена ці саломы. Гэтыя і іншыя простыя ісціны аб асцярожным абыходжанні з агнём пры курэнні выратавальнікі да канца месяца будуць нагадваць жыхарам раёна. Так, у панядзелак супрацоўнікі РАНС не толькі заклікалі ўшачан не прапальваць сваё жыццё, раздавалі тэматычную наглядную прадукцыю на вакзале гарпасёлка, а і прапаноўвалі памяняць цыгарэты на цукеркі. І, трэба сказаць, многія згадзіліся зрабіць выбар у бок салодкага.

Да канца месяца запланавана яшчэ мноства прафілактычных мерапрыемстваў – на прадпрыемствах, у гандлёвых кропках і на рынку, навучальных установах Ушаччыны.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *