В октябре на Ушаччине родилось 9 малышей, а марш Мендельсона прозвучал для 6 пар

Общество

Малышы кастрычніка

У другі месяц восені органамі загса Ушаччыны зарэгістравана нараджэнне 9 малышоў: 4 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. Віншаванні з нагоды важнейшай у жыцці падзеі зараз прымаюць бацькі першынцаў Рэнаты Казіцкай і Рамана Цара, другіх дзетак Марка Паласа, Мацвея Худзенкі і Таццяны Шахавай, трэціх – Сафіі Пугач, Мікалая Міхейкі, Дарыанны Сталыга і Ксеніі Бука.

Як нам расказала начальнік аддзела загса Ушацкага райвыканкама Алена Мікалаеўна Малашчанка, такая колькасць нованароджаных меншая, чым у адпаведным перыядзе мінулага года – тады было зарэгістравана нараджэнне 13 дзяцей. Не надта аптымістычна выглядае і агульная статыстыка: за 10 месяцаў 2019-га на свет у раёне з’явіліся 73 малышы, а ў 2020-м – толькі 69.

Новыя сем’і

У кастрычніку на Ушаччыне Марш Мендэльсона прагучаў для 6 маладых пар. Упершыню ўступілі ў шлюб Яўген Кулянок і Вікторыя Целепень, Алег Манецкі і Марыя Раманоўская, Мікалай Сакалоў і Вольга Вязіцкая.

Названая колькасць супадае з адпаведным мінулагоднім паказчыкам. Але ж, на жаль, па выніках 10 месяцаў статыстыка таксама адмоўная: 50 сёлетніх вяселляў супраць 62 у 2019-м.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *