Спасатели не устают напоминать о вреде курения, которое нередко приводит к пожарам

Профилактика и безопасность

На мінулым тыдні падчас пажару ў Бароўцы Лепельскага раёна абарвалася жыццё 30-гадовага мужчыны, а ў Лёзна – 47-гадовага жыхара гарпасёлка. Прычынай трагедый у абодвух выпадках стала непатушаная цыгарэта ў спалучэнні з алкаголем.

Аб тым, што курэнне – згубная звычка, не стамляюцца нагадваць выратавальнікі. МНС праводзіць новую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію “Не чакай вавёрачку – тушы акурак!”, а на паліцах з алкагольнай прадукцыяй у многіх магазінах Ушаччыны з’явіліся этыкеткі з выявай вавёркі, якія нагадваюць пакупнікам аб неабходнасці своечасова тушыць акуркі.

Пра шкоду курэння супрацоўнікі МНС расказваюць і падрастаючаму пакаленню. Падчас трэцяга этапу лістападаўскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” яны правялі інтэлектуальную гульню па ўзгаданай тэме з вучнямі старэйшых класаў Глыбачанскай школы. Традыцыйна ніхто з удзельнікаў не застаўся без падарункаў і наглядна-выяўленчай прадукцыі з важнымі правіламі па бяспецы.

Вольга КАМАРКОВА.

Факт

  • З пачатку года ў вобласці адбылося больш за 250 пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Больш 200 чалавек у рэспубліцы сёлета загінулі з-за непатушанай цыгарэты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *