Неосторожное обращение с огнём при курении стала причиной пожара в деревне Лабани

Происшествия

Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні каштавала жыхарцы вёскі Лабані Сарочынскага сельсавета жылля. Пачалося ж усё ў пятніцу вечарам са, здавалася б, дробязі – кінутага акурка. Так, гаспадыня дома і яе сужыцель перыядычна дазвалялі сабе курыць у доме. На гэты раз узгаранне ад акурка было заўважана не адразу. Выратавальнікам паступіў сігнал аб пажары каля васьмі гадзін, калі агонь ужо ва ўсю разгуляўся ўнутры жылля. На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяр – людзі самастойна пакінулі памяшканне, а вось дом моцна пашкоджаны агнём і непрыгодны для далейшага пражывання.

З пачатку года на Ушаччыне адбылося 22 пажары, у сямі выпадках прычынай стала менавіта неасцярожнае абыходжанне з агнём. Памятайце, што кінуты на розныя паверхні акурак, праз пэўны час можа разгарэцца. Трапіўшы, напрыклад, на пасцельную бялізну гэты працэс адбудзецца ўжо праз пару хвілін.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *