На территории Ушачского района запрещен выход на лед, пока его толщина не достигнет минимум 7 см!

Профилактика и безопасность

На тэрыторыі Ушацкага раёна забаронены выхад на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне мінімум 7 см, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння гэтага покрыва.

Адзін рыбак загінуў, другога паспелі выратаваць 2 снежня на возеры Сосна ў Гарадоцкім раёне. Таўшчыня лёду дасягала там толькі 3 см.

Нагадаю, што бяспечней за ўсё пераходзіць вадаём па празрыстым з зеленаватым або сіняватым адценнем лёдзе. Перш чым стаць на яго, варта ўпэўніцца ў трываласці, выкарыстоўваючы палку. Калі з першага ўдару лёд прабіваецца або на ім з’яўляецца вада, трэба тэрмінова павярнуць назад, ідучы марудна, не адрываючы ног.

Варта асцерагацца месцаў, дзе лёд зацярушаны снегам: пад такім “кажухом” яго таўшчыня мінімальная. У месцах, дзе хуткая плынь, паблізу кустоў, асакі ці травы нярэдка ўтвараюцца палонкі. Такая ж небяспека падсцерагае і там, дзе б’юць крыніцы ці ў вадаём упадае ручай. Неабходна захоўваць асцярожнасць і ў перыяд адліг.

Настойліва раю бацькам, настаўнікам, выхавацелям перад пачаткам ледаставу нагадаць дзецям аб правілах бяспекі на вадаёмах. Стварэнне пляцовак для катання на каньках, гульняў у хакей дазваляецца на мелкаводдзі пры таўшчыні лёду не менш 10­-12 см (пры масавых мерапрыемствах лёд павінен быць у два разы таўсцейшым). Нават на лыжах пераходзіць вадаёмы рэкамендуецца па пракладзенай лыжні з адшпіленым мацаваннем, пры знятых з кісцей рук петлях лыжных палак. Пры наяўнасці рукзака адну яго шлейку трэба зняць з пляча, каб у выпадку неспадзяванай сітуацыі лёгка вызваліцца ад яго.

Э.ВЕРТАШОНАК, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *