Народны клуб «Муза» организовал интересную творческую встречу со столичными поэтами

Калейдоскоп

Не за гарамі Новы год і ўсе мы чакаем цудаў і добрых навін, нягледзячы на складаны перыяд, поўны перашкод і змяненняў планаў. І вось у пачатку снежня адбылася адна цікавая сустрэча, якая здарылася насуперак усім абставінам. 5 снежня 2020 года Народны клуб творчых сустрэч “Муза” Ушацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці сустрэў двух дзіўных гасцей: паэтаў з горада Мінска Маргарыту Багдановіч і Таццяну Жылінскую, якія прывезлі сваю літаратурна-музычную праграму з інтрыгуючай назвай “Трохі аб асабістай прасторы”.

Маргарыта Багдановіч – паэт, сябра беларускага літаратурнага саюзу «Полоцкая ветвь», аўтар паэтычнага зборніка «Ловец ускользающих снов», фіналіст шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў, у прыватнасці, лаўрэат сёлетняга «Віцебскага лістападу». У інтэрнэце яе вершы можна знайсці пад псеўданімам Маргарыта Волкава. Таццяна Жылінская – паэт, рэжысёр, педагог, актрыса, бард. Лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій імя М.Гогаля “Трыумф” (Украіна), імя Хэмінгуэя “Новы свет” (Канада) і іншых. Член саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Саюзнай дзяржавы, ганаровы – рускамоўных пісьменнікаў Балгарыі, Ганаровы акадэмік Міжнароднай літаратурна-мастацкай Акадэміі Украіны.

Таццяна Генадзьеўна, як гаворыцца, “гуляючы трэнер”, – вучыць студэнтаў таму, што добра ведае. У яе скарбонцы шмат песень на чужыя і ўласныя тэксты. Вось як жартоўна і адначасова сціпла Т.Жылінская расказала пра адну са сваіх перамог: “Бардаўскі фестываль у Маскве праходзіў вельмі спякотным летам. Удзельнікаў было шмат, і кожны імкнуўся паказаць сябе як мага шырэй, спяваў па тры песні. Калі я выйшла трыццаць трэцяй – на журы балюча было глядзець. Выканала адну – і мне прысудзілі першае месца”.

Наогул пасяджэнне праходзіла ў вельмі цёплай сяброўскай абстаноўцы: чытанне вершаў чаргавалася музычнымі нумарамі, пытаннямі з залы, шчырымі расказамі. Моцныя, смелыя і глыбока філасофскія вершы Маргарыты Багдановіч аказаліся сугучнымі тонкай, жаноцкай і адкрытай лірыцы Таццяны Жылінскай. У яе песенным арсенале знайшоўся твор на вершы Маргарыты Эдуардаўны з мілай назвай “Коромыселко” – нікога не пакінула абыякавым кранальная тэма самотнай старасці. (Дарэчы, паслухаць песню можна на ютуб-канале “Патрыёта”). Займальна распавяла Т.Жылінская і пра факультэт эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Інфармацыйныя буклеты і памятныя паштоўкі атрымалі ўсе. І ёсць надзея, што інфармацыйнае зерне трапіла ў добрую глебу – бо ў зале прысутнічалі бацькі “без пяці хвілін” студэнтаў.

Адкрыцці чакалі не толькі ўшачан, але і гасцей вечарыны. Т.Жылінская назвала ўшацкім Крапівой Тамару Дзмітрыеўну Барадзёнак, якая дала адпачыць мінчанкам і пачытала свае байкі.

Дзве гадзіны праляцелі непрыкметна. Гарачая гарбата, хатняя выпечка зрабілі сустрэчу асабліва ўтульнай. Пры гэтым не была парушана нічыя асабістая прастора. Наадварот, яна пашырылася, узмацнілася дзякуючы знаёмству з такімі адкрытымі і душэўна багатымі людзьмі. Праз еднасць пачуццяў – каханне, адзіноту, здраду, трывогу за блізкіх і за будучыню краіны – якія перажываў, напэўна, кожны і якія так даступна данеслі праз вершаваныя радкі мінскія госці.

Л.ДУНЕЦ, кіраўнік клуба “Муза”.



1 комментарий по теме “Народны клуб «Муза» организовал интересную творческую встречу со столичными поэтами

  1. Спасибо за обзор, очень хочется, чтобы 6а встречи такого уровня приходило больше гостей.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *