Молодёжь Ушаччины присоединилась к республиканскому проекту «Память сердца»

Образование и молодежь

Гэта чарговае пацвярджэнне таму, што беларуская моладзь ведае пра подзвіг сваіх прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай, ганарыцца ім. У гэтыя снежаньскія дні ў знакавых мясцінах, звязаных з падзеямі вайны, юнакі і дзяўчаты арганізуюць мітынгі-рэквіемы з ускладаннем кветак, запальваннем свечак і лампад. Прайшло такое мерапрыемства ў мінулую пятніцу і ва Ушачах.

Ля помніка загінуўшым воінам і партызанам у гарпасёлку сабраліся актывісты райкама БРСМ, Маладзёжнай палаты Ушацкага раёна, піянерскай арганізацыі. Пра тое, якой кровапралітнай стала Вялікая Айчынная для жыхароў нашага рэгіёну, колькі людзей загінула, прысутным нагадаў супрацоўнік музея народнай славы імя У.Е.Лабанка В.П.Турло. Падрабязна спыніўся Віктар Пятровіч і на гісторыі стварэння ўзгаданага мемарыяла, расказаў аб нядаўна праведзенай тут рэстаўрацыі фігуры воіна-вызваліцеля.

– Кожны метр ушацкай зямлі паліты крывёю воінаў, партызан, мірных жыхароў. Вайна стала суровым выпрабаваннем для кожнага чалавека, кожнай сям’і, – адзначыла на мітынгу першы сакратар райкама БРСМ Дзіяна Калбасава. – На жаль, ветэранаў з кожным годам становіцца ўсё менш, і наша задача – не даць перапісаць гісторыю тых гераічных падзей. Толькі так мы зможам будаваць будучыню Беларусі.

Запальваючы лампадкі, хвілінай маўчання аддаючы даніну павагі загінуўшым, маладыя людзі стаялі ў задуменні. Ля помніка яны сімвалічна выклалі са свечак слова “памяць” і малюнак сэрца. У прыцемках глядзела на нязгасную памяць свінцовае снежаньскае неба.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *