На Ушаччине выбирают делегатов для VI Всебелорусского народного собрания

Общество

11-12 лютага ў Мінску пройдзе VI Усебеларускі народны сход. Указ №492 аб яго скліканні 28 снежня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На абмеркаванне ўдзельнікаў маштабнага форуму будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных асоб VI Усебеларускага народнага сходу складзе 2700 чалавек – прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў, людзі рознага статусу і прафесій. Пры гэтым ад кожнай вобласці ў сходзе прыме ўдзел не больш за 310 чалавек, ад Мінска – не больш за 370. Зараз у краіне поўным ходам ідзе вылучэнне дэлегатаў. Выбіраюцца яны раённымі і гарадскімі Саветамі дэпутатаў, грамадскімі аб’яднаннямі, працоўнымі калектывамі. На сход у сталіцу адправяцца і прадстаўнікі Ушацкага раёна. Так, на нядаўняй 31-й сесіі раённага Савета дэпутатаў ад дэпутацкага корпусу народныя абраннікі адзінагалосна прагаласавалі за кандыдатуры старшыні райсавета Наталлі Мікалаеўны Марковіч і ўрача агульнай практыкі Вялікадолецкай бальніцы сястрынскага догляду Алы Мікалаеўны Крыштопенка.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *