Вакансии в Ушачском районе в феврале

Общество

Наяўнасць у раёне вакансій – пытанне, якое хвалюе многіх ушачан. Трэба сказаць, што варыянтаў працаўладкавання зараз дастаткова: па інфармацыі сектара сацыяльна-працоўных адносін і занятасці, на пачатак лютага свабодныя месцы былі ў 13 арганізацыях Ушаччыны.

Сярод навінак – прапановы прадпрыемства меліярацыйных сістэм, якому неабходны машыніст экскаватара 5 разраду, трактарыст, а таксама ДРБУ-105 – начальнік сектара (на час дэкрэтнага водпуску асноўнага работніка). Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца вакансіі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу ветэрынарнага фельчара, галоўнага агранома, галоўнага ветэрынарнага ўрача, заатэхніка і юрыста; “Арэхаўна” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка, жывёлавода, трактарыста-машыніста; “Кублічы” – галоўнага агранома; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, начальніка вытворчага ўчастка “Ільюшына”, вадзіцеля аўтамабіля, жывёлавода, заатэхніка-селекцыянера, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста, электрагазазваршчыка; “Агра-Селішча” – галоўнага агранома, галоўнага бухгалтара, галоўнага інжынера, галоўнага эканаміста, загадчыка майстэрні, інжынера па ахове працы, інжынера-электрыка, электрагазазваршчыка. Нямала вакансій у лясгасе – майстроў лесу ў Плінскім і Глыбачанскім лясніцтвах, галоўнага інжынера, майстра ніжняга склада лесапункта, вальшчыка лесу, майстра на лесасеках. Не хапае спецыялістаў медыцынскай галіне раёна – Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па кардыялогіі, стаматалогіі, неўралогіі, лабараторнай дыягностыцы, фізіятэрапіі, загадчыкаў ФАПаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр (у Старасельскі і Слабадскі ФАПы), медыцынскую сястру (у Дубраўскую БСД), фельчара хуткай медыцынскай дапамогі, зубнога фельчара. Ва ўстановах адукацыі чакаюць загадчыка ясляў-сада №4 г.п.Ушачы, інжынера-праграміста (у Арэхаўскую школу), інжынера-электроніка (у аддзел), педагога-псіхолага (у Арэхаўскую школу і яслі-сад №1), кіраўніка фізічнага выхавання (яслі-сад №2), повара (у Арэхаўскую школу). Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна, – масажыст санаторыя “Лясныя азёры”, сталяр ПУП “Энертранс”, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў Кубліцкага сельвыканкама.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю вы можаце ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *