Лучшие многодетные семьи Ушачского района

Общество

Нараджэнне – гэта таямніца, а нараджэнне сям’і – таямніца ўдвайне… Так гаварылі старажытныя кітайцы і менавіта такімі словамі пачалося мерапрыемства, прысвечанае Дню сям’і, у раённым Доме культуры. Туды былі запрошаны лепшыя мнагадзетныя сем’і з усяго раёна, якія могуць падаць прыклад іншым і ганарыцца сапраўдным сваім скарбам – дзецьмі. Наведаць мерапрыемства таксама маглі ўсе жадаючыя. SDC12469На жаль, не ўсе запрошаныя сем’і змаглі прыняць удзел у свяце. У асноўным гэта маладыя сем’і, у якіх трое і больш дзяцей. Тыя ж, хто змог прыйсці, хоць і ў няпоўным саставе, падымаліся на сцэну, адказвалі на пытанні, расказвалі пра сваіх дзяцей і дзяліліся сакрэтамі сямейнага шчасця. А ў падарунак атрымлівалі кветкі, а таксама песні і танцавальныя кампазіцыі. Гледачы ў сваю чаргу віталі кожную сям’ю апладысментамі.

Сярод сямей, якія ў той вечар падымаліся на сцэну, была і інтэрнацыянальная – Алены Клачок і Ра Вутха з вёскі Касары, у якіх пяцёра дзяцей. Яны параілі ўсім не спыняцца на адным або двух дзіцяці.

Сям’я Красновых з Вяркуд, у якіх трое сыноў і дачка прызналіся, што нягледзячы на ўсе цяжкасці, звязаныя з выхаваннем дзяцей, яны таксама вельмі шчаслівыя. Вядучая Д.Пенкальская заўважыла, што для поўнага раскрыцця сэнсу слова сям’я (сем я) ім не хапае яшчэ аднаго дзіцяці.

Нельга было не звярнуць увагу і на сем’і, дзе нарадзіліся двойні. Бо з нараджэннем адразу двух дзяцей не проста з’яўляюцца клопаты, яны памнажаюцца ўдвая. Аб тым, як гэта няпроста, але прыемна, расказалі Любоў і Сяргей Карэйшы, Алена і Віталь Матвеенка, Вольга Гурленя, сям’я Макаравых.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства прыкмячалі, што галоўнае ў сям’і – гэта ўзаемаразуменне, павага і падтрымка, а дзеці неад’емная частка гэтага маленькага свету. І жыццё чалавека напаўняецца сэнсам толькі тады, калі ў яго ёсць сям’я.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку:

сям’я Красновых з аграгарадка Вяркуды.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *