Борьба с социальным злом

Общество

Выпіўка стала нормай для некаторых нашых суайчыннікаў. У такой сітуацыі ў заложніках аказаліся дзеці. Яны хочуць быць шчаслівымі, прагнуць мамінай і татавай пяшчоты. Алкаголь – гэта не іх выбар. Іх выбар – шчаслівае дзяцінства – стараецца абараніць дзяржава, на гэта накіраваны Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”. Пра гэта і пайшла размова на чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое ў гэты аўторак правяла яго старшыня А.В.Пашковіч.

Удзел у пасяджэнні прынялі намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская, выконваючы абавязкі пракурора раёна В.Э.Банеўскі, начальнік аддзела ўнутраных спраў Ушацкага райвыканкама С.А.Алабін; старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў і прадстаўнікі іншых зацікаўленых службаў.Адкрываючы пасяджэнне, Алена Васільеўна адзначыла тое станоўчае, што робіцца ў накірунку абароны дзяцінства ў раёне, звярнула ўвагу на магчымасці, выкарыстаныя не ў поўную моц.

Вольга Іванаўна Карчэўская, якая выступае каардынатарам гэтай работы ў раёне, прааналізавала ход рэалізацыі Дэкрэта №18, прасачыла дынаміку сямейнай неблаганадзейнасці, расказала аб найбольш эфектыўных метадах работы з цяжкімі сем’ямі, з абавязанымі бацькамі. Як адзначыла Вольга Іванаўна, пастаянныя рэйды, настаўніцка-бацькоўскія патрулі, мэтанакіраваная работа ўсіх зацікаўленых службаў даюць станоўчы вынік, але трэба імкнуцца да большага.

Прысутныя былі азнаёмлены з вынікамі праверкі сельсаветаў па правядзенні работы па ахове правоў дзяцей і рэалізацыі Дэкрэта № 18, дзе была звернута ўвага на недахопы, парушэнні. Было вырашана ў самы бліжэйшы час прыняць неабходныя меры, каб выправіць сітуацыю.

Слова было дадзена ўсім, у чыіх сілах паўплываць на сітуацыю з сацыяльным сіроцтвам у раёне. Усе зышліся ў адным: прычынай усяму – п’янства. Як з ім змагацца – пытанне адкрытае: метадаў, здаецца, і шмат, але больш эфектыўныя яшчэ трэба шукаць.

Станоўчы вопыт ужо ёсць, трэба зрабіць яго заканамернасцю. У прынятай падчас пасяджэння пастанове былі вызначаны канкрэтныя меры па паляпшэнні работы па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 – неабходна добрасумленнае і дзейснае выкананне абавязкаў, ускладзеных Дэкрэтам на ўсіх адказных асоб. А яшчэ, вельмі важна шукаць нестандартныя метады, больш актыўна выкарыстоўваць чалавечы фактар.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *