VI Всебелорусское народное собрание. Граждане интересуются темами медицины, образования, экономики

Общество

Аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу ўжо атрымаў 17 тысяч прапаноў, якія цяпер абагульняюцца. Праз сайт Усебеларускага народнага сходу vsebel.by паступіла ўжо больш за 300 прапаноў. Грамадзян цікавяць тэмы сацпадтрымкі, медыцыны, адукацыі, развіцця эканомікі, падаткаабкладання. З прапановамі звяртаюцца людзі розных прафесій і ўзростаў. Гэта прадстаўнікі сацыяльнай сферы, рэальнага сектара эканомікі, ветэраны і моладзь. Найбольш актыўныя жыхары Мінска – ад іх больш паловы зваротаў. Менш за ўсё прапаноў пакуль ад рэгіёнаў з Мінскай вобласці.

Рабочая група па прыёме і апрацоўцы прапаноў ужо займаецца іх аналізам. Пытанні, якія тычацца ЖКГ, будаўніцтва, сацыяльнай сферы, будуць накіроўвацца ў адпаведныя рэспубліканскія органы дзяржкіравання, мясцовыя органы, іншыя арганізацыі для рэагавання і наступнага рашэння.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *