Происшествия в Ушачском районе за последнюю неделю

Происшествия

“Прагадаў” з аб’ёмам

Таксама ў Сарочыне вечарам 8 студзеня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі быў спынены аўтамабіль “Nissan Primera”. На заднім сядзенні салона палачанін незаконна перавозіў у чатырох каністрах 20 літраў каньячнага спірту. Як патлумачыў мужчына, напой набыў у Расійскай Федэрацыі для ўласных патрэб, а тое, што нельга перавозіць звыш пяці літраў не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку нашай краіны алкагольных напояў, не ведаў. Па ўзгаданым факце праводзіцца праверка, 15 літраў “гаручай” вадкасці канфіскавана, парушальніку пагражае штраф ад 10 да 100 базавых велічынь.

П’яная маці за рулём

Ва Ушацкім раёне ДАІ спыніла BMW: за рулём была нецвярозая жанчына, у салоне – двое 8-гадовых дзяцей. Інцыдэнт адбыўся 4 лютага непадалёк ад вёскі Сарочына. Аб тым, што легкавушка “віляе” па ўсёй дарозе, праваахоўнікам паведамілі відавочцы.

На патрабаванні нарада спыніцца аўтамабілістка не рэагавала і працягвала рух на хуткасці ажно 110 км за гадзіну. І гэта пры тым, што задняе кола транспартнага сродку было спушчана. Як пазней патлумачыла жанчына, ва ўзгаданы дзень яна з дзецьмі вярталася з лепельскага санаторыя дамоў у Полацк. Выяўленыя ж медыцынскім аглядам 0,58 праміле алкаголю ў крыві сталі вынікам “насычана праведзеных” напярэдадні святаў.

Нагадаем, кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення караецца штрафам у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на тры гады.

“Серыйнікаў” цікавіў рарытэт

Завяршылася расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні двух 35-гадовых жыхароў Ушаччыны, якія на працягу паўгода выкрадалі рарытэтныя рэчы – іконы, старыя малітоўнікі, манеты і іншае – з дачных дамоў. Прычым, сваім раёнам не абмяжоўваліся – са снежня 2019-га па май 2020-га праводзілі “рэвізіі” на тэрыторыі Віцебскай і Мінскай абласцей. Усяго ўстаноўлена 27 эпізодаў іх супрацьпраўнай дзейнасці, урон па якіх склаў звыш 8,4 тысячы рублёў.

Апошняя спроба незаконна абагаціцца аказалася няўдачнай: дамоў нечакана вярнуўся гаспадар. І хоць схавацца злодзеі паспелі, пакінулі дастаткова “слядоў”, якія дазволілі праваахоўнікам у той жа дзень іх затрымаць.

У ходзе вобыску па месцы жыхарства аднаго з мужчын выкрадзеная маёмасць была канфіскавана – яе вярнулі гаспадарам. Па інфармацыі ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, зараз таварышы знаходзяцца пад вартай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *