Профориентационная встреча с представителями военных факультетов прошла в Ушачской школе

Образование и молодежь

Далучыцца да слаўнай кагорты абаронцаў сваёй краіны жадаюць многія выпускнікі, і для гэтага ў Беларусі маюцца шырокія магчымасці.

Вядома ж, базавай навучальнай установай адпаведнага профілю з’яўляецца Ваенная акадэмія, дзе спецыялістаў розных напрамкаў рыхтуюць на сямі факультэтах. Прэстыжныя спецыяльнасці можна атрымаць таксама ў Беларускай акадэміі авіяцыі і Белдзяржуніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі – прадстаўнікі гэтых устаноў нядаўна сустрэліся з ушацкімі старшакласнікамі, каб распавесці пра свае ваенныя факультэты і акалічнасці вучобы. Апроч вышэй названых, іх маюць БДУ, БНТУ, БДМУ, БелДУТ (Гомель) і ГрДУ імя Я.Купалы (Гродна), а ў Акадэміі сувязі, ВДУ імя П.Машэрава (Віцебск), Гродзенскім, Віцебскім і Гомельскім медуніверсітэтах ёсць ваенныя кафедры.

Выпускнікі, якіх цікавіць ваенная прафесія, могуць таксама паступаць ва ўстановы Расійскай Федэрацыі, пра некаторыя з якіх таксама ішла гаворка падчас прафарыентацыйных сустрэч.

Падрабязную інфармацыю наконт паступлення ва ўстановы, якія рыхтуюць будучых ваенных, можна атрымаць па тэлефонах 5-89-01 і 5-89-34.

Цікавым для старшакласнікаў і іх бацькоў з’яўляецца вопыт выпускнікоў мінулых гадоў. Так, напрыклад, хутка завершыць навучанне ў Ваеннай акадэміі Васіль Чыграй, які займаецца на факультэце супрацьпаветраных войскаў. Паспяхова асвойвае прамудрасці ваеннай разведкі ў гэтай жа ўстанове Канстанцін Шайтар. Другі год вучыцца ў акадэміі Мікіта Хамічонак. Летась паступіў на ваенны факультэт БДУІР і вывучае інфармацыйныя тэхналогіі Філіп Пугач. Папярэдне выказалі сваю зацікаўленасць у плане магчымага паступлення на ваенны профіль і трое будучых сёлетніх выпускнікоў.

Варта таксама падкрэсліць, што атрыманыя ваенныя спецыяльнасці даюць шырокія магчымасці і для ўладкавання ў далейшым у грамадзянскай сферы.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *