Председатель областного комитета профсоюза работников АПК Татьяна Ерёма посетила Ушачский район

Общество

Старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Т.А.Ярома пабывала ў пятніцу ва Ушацкім раёне. Падчас сваіх рабочых паездак Таццяна Анатольеўна абавязкова наведвае калектывы сельгасаб’ектаў, цікавіцца ўмовамі працы і быту аграрыяў. У гэты раз падобную сустрэчу яна правяла на комплексе “Маяк” філіяла “Маяк-Ушацкі” Полацкага КХП. Жывёлаводы актыўна ўключыліся ў размову, агучылі хвалюючыя пытанні, а лідар абласнога галіновага прафсаюза ўзяла іх на аловак і паабяцала па-магчымасці паспрыяць вырашэнню. А яшчэ падзякавала маякоўцам, якія ў няпростых умовах старанна выконваюць сваю работу, і ўручыла падарункі – чайнікі, якім знойдуць прымяненне ў пакоі для прыёму ежы, і салодкія пачастункі да чаяпіцця.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *