С 10 апреля по 8 июня вводится запрет на лов рыбы в водоёмах Витебской области

Экология

Забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы будзе дзейнічаць у Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 8 чэрвеня, у астатніх абласцях краіны абмежаванні ўведзены яшчэ раней. Такія ахоўныя меры неабходны для стварэння спрыяльных умоў у перыяд нерасту. У гэты ж час нельга здабываць рака вузкапалага.

Як нам паведамілі ў Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, падчас забароны аматарскае рыбалоўства цалкам не забаронена, але істотна абмежавана: рыбачыць можна толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінарным або падвойным, або патройным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду). Прымяненне любых іншых прылад або спосабаў лоўлі ў перыяд забароны кваліфікуецца як парушэнне і цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. За вылаўленую забароненым спосабам або прыладай рыбу парушальніку прыйдзецца пакрыць урон, які ў перыяд нерасту вылічаецца па трайных таксах. Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічынь з’яўляецца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. На працягу ўсяго перыяду забароны грамадзянам нельга карыстацца маламернымі судамі не толькі для рыбалоўства, але і для іншых мэт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *