Когда ушачским охотникам можно расчехлять ружья и охотиться на гусей и уток?

Калейдоскоп Экология

У Беларусі распачынаецца веснавое паляванне на птушак. У прыватнасці, на гусей і качак яго тэрмін ўстаноўлены з 11 сакавіка па 14 мая, але агульная працягласць сезона на гэтыя віды не можа перавышаць 28 дзён запар. Канкрэтныя тэрміны палявання ўстанаўліваюцца ў вызначаным дыяпазоне дат па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў. Калі ж ушацкім паляўнічым можна расчахляць зброю, мы пацікавіліся ў паляўніцтвазнаўцы Ушацкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Паўла Іванавіча Дубоўскага.

– На нашай тэрыторыі на гусей, канадскую казарку паляваць можна будзе з 8 красавіка па 5 мая, на качара (селязень), чэрнець, чырка – з 17 красавіка па 14 мая. Паляванне дазволена  ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін, ружэйным спосабам з засады з падманьваннем з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі, зараджанай дробавымі патронамі. На самцоў вальдшнэпа паляванне будзе адкрыта з 1 красавіка па 14 мая з 18 да 22 гадзін ружэйным спосабам з засады. Для вышуку можна выкарыстоўваць паляўнічых сабак – тэр’ераў, таксаў, лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак.

Устаноўлены і адзіныя дні палявання: субота, нядзеля, панядзелак, аўторак і святочныя дні, аб’яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі. Здабываць самцоў вальдшнэпа дазваляецца і ў пятніцу. Паляваць можна па разавых і сезонных пуцёўках, кошт якіх складае ад 5 да 55 рублёў. Для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў, ганаровых членаў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, а таксама пенсіянераў па ўзросце ўстаноўлены кошт сезонных пуцёвак у памеры 20 рублёў, разавых – 3 рублі. Для грамадзян, якія не з’яўляюцца членамі БТПР, кошт пуцёвак значна вышэйшы. Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна атрымаць у таварыстве па тэлефонах 5-72-03, (8-029) 299-92-70.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *