Сладкая акция

Общество

Стала добрай традыцыяй праводзіць на прадпрыемствах гандлю г.п.Ушачы разнастайныя акцыі, мэтай якіх з’яўляецца пашырэнне рэалізацыі прадукцыі, а таксама рэкламаванне пэўных відаў тавару. Так, у пятніцу, 12 лістапада, з 10 да 14 гадзін у магазіне “Цэнтральны” праходзіла выстава-продаж і дэгустацыя кандытарскіх вырабаў. Пакупнікам, якія нешта набывалі тут, работнікі магазіна прапаноўвалі бясплатны гарачы чай. Такой акцыяй засталіся задаволены як работнікі гандлёвага прадпрыемства, так і ўшачане, якія трапілі на выставу-продаж і высока ацанілі сэрвіс. У планах райспажыўтаварыства працягваць работу па арганізацыі падобных мерапрыемстваў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *