Порядок регистрации детей

Общество

Рэгістрацыя нараджэння — адна з 14-ці адміністрацыйных працэдур, якія выконвае наш аддзел загса. Тэрмін яе ажыццяўлення – два дні з дня падачы заявы. Трэба адзначыць, што плата за гэту паслугу не бярэцца.

Па жаданні бацькоў рэгістрацыя нараджэння дзіця можа быць праведзена ва ўрачыстай абстаноўцы, аднак у такім выпадку тэрмін павялічваецца да трох дзён з дня падачы заявы і спаганяецца плата ў памеры 14920 рублёў.

Пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння, устанаўленні бацькоўства і заключэнні шлюбу рэгістрацыя нараджэння праводзіцца ў дзень рэгістрацыі заключэння шлюбу. У сувязі з тым, што нараджэнне дзіця – гэта асобая акалічнасць, рэгістрацыя шлюбу можа быць праведзена і ў дзень падачы заявы аб рэгістрацыі нараджэння дзіцяці.

Заява аб рэгістрацыі нараджэння падаецца ў аддзел загса бацькамі або адным з іх, а ў выпадку захворвання, смерці бацькоў або немагчымасці па іншых прычынах падаць заяву – гэта могуць зрабіць блізкія сваякі або іншыя асобы.

Заява аб нараджэнні павінна быць пададзена не пазней як за тры месяцы з дня нараджэння дзіця, аднак пропуск устаноўленага тэрміну не з’яўляецца падставай для адмовы ў рэгістрацыі.

Для рэгістрацыі нараджэння грамадзяне павінны прадставіць пашпарты бацькоў (ці аднаго з іх), заяўніка (у тым выпадку, калі за рэгістрацыяй нараджэння звяртаюцца іншыя асобы), медыцынскую даведку аб нараджэнні, пасведчанне аб заключэнні шлюбу. Калі бацькі дзіцяці не жанатыя, але жадаюць усталяваць факт бацькоўства ў добраахвотным парадку, адначасова з заявай аб рэгістрацыі нараджэння падаецца сумесная заява аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства.

Бывае такое, што маці дзіця пры рэгістрацыі яго нараджэння заяўляе, што яе муж не з’яўляецца бацькам дзіцяці. У такім выпадку ёй неабходна дадаткова да вышэйпералічаных дакументаў прадставіць адпаведную заяву; пашпарт або іншы дакумент фактычнага бацькі дзіця; заяву мужа маці дзіця, якое пацвярджае, што ён не з’яўляецца бацькам; сумесную заяву маці і фактычнага бацькі дзіцяці аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства.

Рэгістрацыя нараджэння дзіця ў бацькоў (ці аднаго з іх), якія не дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту, здзяйсняецца ў звычайным парадку. Пры гэтым згода бацькоў (апекуноў) непаўналетніх на рэгістрацыю нараджэння дзіцяці не патрабуецца.

А.МАЛАШЧАНКА,

начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *