Праздник в ПУП «Сорочино»

Общество

Лёгкіх шляхоў да поспеху не бывае – упэўнены ў калектыве ПУП “Сарочына”. Таму і працуюць тут плённа і старанна. Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі калектыў сабраўся на ўрачысты сход з нагоды свята. Прайшоў ён у цёплай сяброўскай абстаноўцы, як і павінна быць у дружным калектыве. Дырэктар прадпрыемства В.П.Сяргееў падвёў вынікі чарговага сельскагаспадарчага года, які быў вельмі няпростым, аднак амаль па ўсіх паказчыках удалося не здаць пазіцыі. Віктар Пятровіч зазначыў, што задаволены работай калектыву, кожны работнік якога заслугоўвае пахвальных слоў.

Старшыня Ушацкай раённай арганізацыі “Белая Русь” А.В.Пашковіч, якая прысутнічала на ўрачыстым сходзе, павіншавала адзін з лепшых калектываў раёна з прафесійным святам, пажадала і надалей працаваць так жа плённа. Паколькі ў калектыве ПУП “Сарочына” створана свая пярвічная арганізацыя “Белай Русі”, яна ўручыла каштоўныя падарункі ад грамадскай арганізацыі.

Ну а самадзейныя артысты ПУП “Сарочына” парадавалі калектыў вядомымі і любімымі песнямі.

В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *