Ещё один студотряд приступил к работе в питомнике Ушачского лесхоза

Образование и молодежь

Працоўнае лета працягваецца. На мінулым тыдні за праполку іглічных раслін у пітомніку Ушацкага лясгаса ўзяўся экалагічны студатрад “Спадчына” імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка. На гэты раз у складзе дружнай каманды, сабранай райкамам БРСМ, – 19 юнакоў і дзяўчат: хтосьці ўпершыню атрымаў працоўную кніжку, некаторыя “затрымаліся” з першай змены, актыўна далучыліся да іх студэнты.

Названы студатрад будзе задзейнічаны ў пітомніку на працягу 12 дзён, аднак і гэтага дастаткова, каб падзарабіць. Так, у чэрвені прадстаўнікі першай змены атрымалі на рукі мінімум па 176 рублёў (з улікам пропускаў і паніжанай нагрузкі), максімум – па 280.

Не за гарамі трэці этап працоўнай занятасці моладзі, на які ўсе вакантныя месцы былі загадзя распісаны. Між тым, магчымасць накіраваць сваю энергію ў карысныя справы ў юнакоў і дзяўчат Ушаччыны ёсць заўсёды – пра мерапрыемствы і акцыі, што ладзіць райкам БРСМ, можна даведацца па тэлефоне 5-77-84.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *