Ушачские спасатели выезжали на помощь семье, которая заблудилась в лесу. Как не потеряться, отправляясь за ягодами и грибами?

Профилактика и безопасность

Настаў ягадна-грыбны сезон, а разам з ім пачалі паступаць весткі аб заблукаўшых у лесе.

У выхадныя ўшацкія выратавальнікі выязджалі на пошук людзей, якія згубіліся ў лясным масіве на мяжы Лепельскага і Ушацкага раёнаў. Сям’я з пяці чалавек, у тым ліку двое дзяцей, пайшла за ягадамі, а калі пачалі збірацца дадому, зразумелі, што заблукалі.

– Прыбыўшы на арыенціровачнае месца, мы ўключылі сігнал гучнагаварыцеля і адправіліся ўглыб лесу. Знаходзячыся пастаянна на сувязі, вывелі людзей на дарогу да пажарнай машыны паблізу вёскі Азаранкі. У медыцынскай дапамозе яны не мелі патрэбы, – расказаў камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Дзмітрый Прашкевіч.

“Я лес добра ведаю і не заблукаю!” – скажуць многія, чытаючы гэтую інфармацыю. Аднак губляюцца ў лесе не толькі навічкі, а і вопытныя грыбнікі. Перад паходам у лес звяртайце ўвагу на ўмовы надвор’я: у пахмурнае яго лепш адкласці. Пажадана не ісці аднаму, паведаміце родным пра маршрут і час вяртання, апранайце зручную, непрамакальную вопратку і абутак, вазьміце з сабой зараджаны тэлефон, ваду, лекі, нож, запалкі. Калі вы заблукалі, неабходна зарыентавацца на мясцовасці: важнымі арыенцірамі будуць лініі электраперадач, прасекі і сцяжынкі. Калі на шляху сустрэўся ручай ці рака, ідзіце ўніз па цячэнні. Прыслухайцеся: шум трактара чуваць за 3-4 км, брэх сабакі – за 2-3, цягніка – за 10. Не варта выбірацца з лесу ноччу: пачынае цямнець – лепш займіцеся ўладкаваннем месца для начлегу.

Калі ў вас з сабой мабільны тэлефон, то набірайце ў выратавальную службу па нумарах 101 ці 112 – яны працуюць, нават калі тэлефон “не ловіць” сувязь.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *