Можно беременным и тем, кто собирается стать донором. Разбираемся в волнующих вопросах вакцинации

Здравоохранение

Працягваем разбірацца ў пытаннях, што хвалююць нашых чытачоў і датычацца тэмы вакцынацыі супраць COVID-19. А дапамагае нам у гэтым галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ушацкага раёна Павел Аляксандравіч САЎЧАНКА:

Ці можна імунізавацца іншымі вакцынамі (маю на ўвазе планавыя, па эпідпаказаннях), калі зрабіў прышчэпку ад каранавіруса?

– Даныя па адначасовым увядзенні некалькіх прэпаратаў актыўна вывучаюцца. Пакуль жа Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе захоўваць мінімальны інтэрвал паміж увядзеннем вакцыны ад COVID-19 і любой іншай у 2-4 тыдні. Трэба мець на ўвазе, што лячэбна-прафілактычны курс імунізацыі супраць шаленства, экстраная прафілактыка слупняка праводзяцца па жыццёвых паказаннях, незалежна ад таго, калі была распачата (завершана) вакцынацыя супраць каранавіруса.

Мяркую здаць донарскую кроў. Ці змагу зрабіць гэта пасля праходжання вакцынацыі?

– Так, аднак не адразу. У адпаведнасці з агульнапрынятай сусветнай практыкай, пасля імунізацыі з выкарыстаннем вакцын, што прымяняюцца ў нашай краіне, здача крыві магчыма праз 30 дзён.

Зрабіла прышчэпку, калі яшчэ не ведала, што цяжарная. Ці можа гэта нашкодзіць будучаму малышу?

– Не трэба хвалявацца! У вакцынах, якія ў нас прымяняюцца, няма жывога рэплікуючага матэрыялу. Маецца інфармацыя аб тысячах жанчын з усяго свету, якія таксама былі прышчэплены ў перыяд цяжарнасці. Устаноўлена, што вакцынацыя не аказала негатыўнага ўплыву на плод. Многія арганізацыі аховы здароўя, у прыватнасці, цэнтр па кантролі за захворваннямі ЗША не забараняюць цяжарным імунізацыю ад каранавіруса, пакідаючы гэтае рашэнне на іх выбар.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *