Напоминаем основные правила пользования газом в быту

Профилактика и безопасность

Аб пытаннях бяспекі пры карыстанні газам павінен памятаць кожны яго спажывец. Нагадаем асноўныя правілы карыстання газам у быце пры эксплуатацыі індывідуальных газабалонных установак.

Забаронена захоўваць 50-літровыя балоны з газам, не падключаныя да ўстаноў­кі. Нельга зрываць пломбы з падключаных балонаў, выкарыстоўваць іх для іншых мэт, акрамя прыгатавання ежы. Шланг не павінен мець пашкоджанняў, дакранацца да бытавых электрапрыбораў, быць перакручаным, нацягнутым. Забараняецца самавольны мантаж, падключэнне, адключэнне газавага абсталявання, яго пераўстаноўка, а таксама самастойная замена балона без адпаведнага пасведчання. Ні ў якім разе не прымяняйце адкрыты агонь для выяўлення ўцечкі газу, не пакідайце адкрытым вентыль балона пасля прыгатавання ежы. Не дапускайце да карыстання газавымі плітамі дзяцей да 12 гадоў.
Абанент абавязаны ўтрымліваць абсталяванне ў чысціні, шафу для балонаў – у спраўным стане. Пры неабходнасці рабіце рамонт і афарбоўку, абнаўляйце надпіс “Газ. Вогненебяспечна”. Нагадаем таксама, што па заканчэнні нарматыўнага тэрміну эксплуатацыі газавай пліты, яе трэба замяніць або правесці дыягностыку тэхнічнага стану для вызначэння магчымасці далейшай эксплуатацыі. За парушэнні Правілаў карыстання газам у быце можна атрымаць штраф.

УП “Віцебскаблгаз”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *